Прыродна-рэсурсны патэнцыял Італіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Агракліматычныя рэсурсы

Кліматычныя рэсурсы вызначаюцца вялікай працягласцю тэрыторыі краіны з поўначы на поўдзень, спецыфікай рэльефу і вятроў, з прычыны чаго поўнач і Паданская нізіна адносяцца да ўмеранага тыпу клімату, а астатняя частка — да сяродземнаморскага. Гэта адбіваецца на спецыялізацыі сельскай гаспадаркі розных частак краіны і дазваляе вырошчваць культуры як сяродземнаморскія, так і ўмеранага пояса. Гэтаму спрыяюць глебы: на поўначы і на Паданскай нізіне — ў асноўным бурыя лясныя, у даліне р. По — алювіяльныя, а на астатняй тэрыторыі — карычневыя глебы субтропікаў.

Лясы займаюць каля 20 % тэрыторыі і сканцэнтраваны большай часткай на поўначы (хвойныя), дзе маюць вялікае прыродаахоўнае значэнне.

Remove ads

Энергетычныя рэсурсы

Энергетычнымі рэсурсамі краіна забяспечана толькі на 15-17%. Радовішчы каменнага вугалю размешчаны на Сардзініі, у Таскане, Умбрыі, на Калабрыі; нафты - на Сіцыліі, Паданскай нізіне, усходнім узбярэжжы Цэнтральнай Італіі; прыроднага газу - на Паданскай нізіне, шэльфе Адрыятычнага мора.

Больш інфармацыі Характарыстыка, Значэнне ...

Гідрарэсурсы большасцю сканцэнтраваны на поўначы Італіі, дзе з гэтай прычыны і сканцэнтраваны асноўныя магутнасці ГЭС і каляровай металургіі (выплаўка рафініраваных металаў).

Remove ads

Забяспечанасць сыравінай для металургіі і будаўніцтва

Металічныя рэсурсы. Нязначныя (агульныя запасы 54 млн т) радовішчы жалезных руд размешчаны на Сіцыліі, каля г. Аўгуста, а таксама на в. Эльба і (пірыт) ў Таскане. Значна большыя запасы поліметалічных руд (свінцова-цынкавыя з дамешкам серабра) і руд каляровых металаў (баксіты Акуніі, сурма Сардзініі, уран Лігурыі і Цэнтральнай Італіі). Сусветнае значэнне маюць запасы кінавары (ртутнай руды), размешчаныя ў Таскане.

Некаторыя раёны багатыя на будаўнічую сыравіну, у прыватнасці мармур (Карара), граніты і туфы.

Remove ads

Вывад

У цэлым тэрыторыя краіны можа быць ахарактарызавана як спрыяльная для жыццядзейнасці людзей. Забяспечанасць Італіі прыроднымі рэсурсамі, ў асаблівасці паліўнымі, вельмі малая.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads