Вярхоўны Савет СССР

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вярхоўны Савет СССР
Remove ads

Вярхоўны Савет СССР — вышэйшы прадстаўнічы і заканадаўчы орган Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, які дзейнічаў у перыяд з 1938 па 1991 гады.

Хуткія факты Вярхоўны Савет СССР, Тып ...
Remove ads

У 1938—1989 гадах Вярхоўны Савет валодаў не толькі заканадаўчай, але і часткова выканаўчай і кантралюючай уладай. Ён быў вышэйшым органам дзяржаўнай улады СССР і фармальна лічыўся калектыўным кіраўніком дзяржавы (пачынаючы з 1989 года аднаасобным кіраўніком дзяржавы стаў Старшыня Вярхоўнага Савета СССР, а з 1990 года — Прэзідэнт СССР).

У 1938—1989 гадах Вярхоўны Савет збіраўся на сесіі (як правіла, двойчы ў год на два дні), у прамежках паміж сесіямі заканадаўчыя, прадстаўнічыя і іншыя функцыі Вярхоўнага Савета ажыццяўляліся яго Прэзідыумам. У 1989—1991 гадах — гэта пастаянна дзеючы заканадаўчы орган улады Савецкага Саюза[1].

Будынак Вярхоўнага Савета СССР размяшчаўся ў Крамлі.

Remove ads

Гісторыя

Вярхоўны Савет СССР быў заснаваны Канстытуцыяй СССР 1936 года. Як вышэйшы прадстаўнічы орган дзяржаўнай улады Саюза ССР ён замяніў З'езд Саветаў СССР і Цэнтральны выканаўчы камітэт СССР. Апошні працягваў функцыянаваць да першай сесіі Вярхоўнага Савета СССР, якая была праведзена ў Маскве 12 студзеня 1938 года.

Тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета па Канстытуцыі 1936 года складаў 4 года, па Канстытуцыі 1977 года — 5 гадоў.

Да 1989 года выбары дэпутатаў у Вярхоўны Савет СССР праводзіліся ўсеагульным, роўным і прамым галасаваннем насельніцтва. Пачынаючы з 1989 года, Вярхоўны Савет СССР абіраўся З’ездам народных дэпутатаў СССР.

Выбары і скліканні

  • Вярхоўны Савет СССР 1 склікання — абраны 12 снежня 1937, засядаў з 1938 па 1946 (выбары падчас Вялікай Айчыннай вайны не праводзіліся)
  • Вярхоўны Савет СССР 2 склікання — абраны 10 лютага 1946, засядаў з 1946 па 1950;
  • Вярхоўны Савет СССР 3 склікання — абраны 12 сакавіка 1950, засядаў з 1950 па 1954;
  • Вярхоўны Савет СССР 4 склікання — абраны 14 сакавіка 1954, засядаў з 1954 па 1958;
  • Вярхоўны Савет СССР 5 склікання — абраны 16 сакавіка 1958, засядаў з 1958 па 1962;
  • Вярхоўны Савет СССР 6 склікання — абраны 18 сакавіка 1962, засядаў з 1962 па 1966;
  • Вярхоўны Савет СССР 7 склікання — абраны 12 чэрвеня 1966, засядаў з 1966 па 1970;
  • Вярхоўны Савет СССР 8 склікання — абраны 14 чэрвеня 1970, засядаў з 1970 па 1974;
  • Вярхоўны Савет СССР 9 склікання — абраны 16 чэрвеня 1974, засядаў з 1974 па 1979;
  • Вярхоўны Савет СССР 10 склікання — абраны 4 сакавіка 1979, засядаў з 1979 па 1984;
  • Вярхоўны Савет СССР 11 склікання — абраны 4 сакавіка 1984, засядаў з 1984 па 1989;
  • Вярхоўны Савет СССР 12 склікання — абраны З’ездам народных дэпутатаў СССР, засядаў з 1989 па 1991 гады.
Remove ads

Структура

Складаўся з дзвюх раўнапраўных палат — Савета Саюза і Савета Нацыянальнасцей[2].

Гл. таксама

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading content...

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads