Прэзідэнты Сусветнай эсперанта-асацыяцыі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Прэзідэнт Сусветнай эсперанта-асацыяцыі (эспер.: Universala Esperanto-Asocio, UEA) з’яўляецца выбіраемым кіраўніком асацыяцыі, які кіруе дзейнасцю Праўлення асацыяцыі (эспер.: Estraro). Пасля стварэння UEA у 1908 годзе першым яе прэзідэнтам стаў брытанскі эсперантыст Гаральд Балінгброк Мудзі.

Да 1920 года прэзідэнт UEA кіраваў Цэнтральным камітэтам (Komitato) асацыяцыі, паколькі да 1920 года не было падзелу функцый паміж UEA і Komitato. Пасля расколу эсперанта-руху ў 1936 годзе была створана альтэрнатыўная UEA арганізацыя — Міжнародная эсперанта-ліга са штаб-кватэрай у Вялікабрытаніі, і да 1947 года паралельна існавалі «жэнеўская UEA» са сваім прэзідэнтам і «Міжнародная эсперанта-ліга» — са сваім. Адзіным чалавекам, які ўзначальваў абедзве гэтыя арганізацыі, быў Луі Басцьен.

Пасля аб’яднання гэтых дзвюх арганізацый у 1947 годзе была створана новая UEA, статут якой па-ранейшаму прадугледжваў пасаду прэзідэнта. У 1955 годзе Іва Лапена прапанаваў звесці абавязкі прэзідэнта асацыяцыі ў асноўным да прадстаўнічых функцый, у той час як генеральны сакратар (дырэктар) асацыяцыі быў павінен выконваць паўсядзённыя абавязкі, але гэтая сістэма дзейнічала толькі ў той час, калі Лапена сам быў генеральным сакратаром (1955—1964).

Ніжэй прыведзены спіс прэзідэнтаў UEA за ўсю гісторыю яе існавання.

Remove ads

Швейцарскі перыяд

  • 1908—1916: Гаральд Балінгброк Мудзі (Вялікабрытанія)
  • 1916—1919: (вакантна)
  • 1919—1920: Гектар Ходлер (Швейцарыя)
  • 1920—1924: Эдуард Штэтлер (Швейцарыя)
  • 1924—1928: Эдмон Прыва (Швейцарыя)
  • 1928—1934: Эдуард Штэтлер (Швейцарыя)
  • 1934—1936: Луі Басцьен (Францыя)
  • 1936—1941: Карл Макс Лінігер (Швейцарыя)
  • 1941—1947: Ханс Герман Кюрнштайер (Швейцарыя)

Брытанскі перыяд

Галандскі перыяд

Thumb
Прабал Дасгупта
  • 1956—1960: Джорджа Канута (Італія)
  • 1960—1962: Гары Холмс, выконваў абавязкі прэзідэнта (Вялікабрытанія)
  • 1962—1964: Хідэа Ягі (Японія)
  • 1964—1964: Гары Холмс, выконваў абавязкі прэзідэнта (Вялікабрытанія)
  • 1964—1974: Іва Лапена (Вялікабрытанія)
  • 1974—1980: Хэмфры Тонкін (ЗША)
  • 1980—1986: Грэгары Мартэнс (Бельгія)
  • 1986—1989: Хэмфры Тонкін (ЗША)
  • 1989—1995: Джон Уэлс
  • 1995—1998: Лі Чон Ён (Рэспубліка Карэя)
  • 1998—2001: Кепел Эндэрбі (Аўстралія)
  • 2001—2007: Рэната Карсэці (Італія)
  • 2007—2013: Прабал Дасгупта (Індыя)
  • 2013—2019: Марк Фетэс (Канада)
  • 2019—бягучы момант: Дункан Чартэрс (Вялікабрытанія)

Ганаровыя прэзідэнты

Thumb
Людвіг Заменгоф

Званне ганаровага прэзідэнта Сусветнай асацыяцыі эсперанта было нададзена людзям, якія зрабілі вялікі ўнёсак у стварэнне і развіццё эсперанта-руху ў свеце:

Гл. таксама

  • Генеральныя дырэктары Сусветнай эсперанта-асацыяцыі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads