Прэзідэнт Зімбабвэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Прэзідэнт Зімбабвэ
Remove ads

Прэзідэнт Зімбабвэ (шона: Mutungamiri weZimbabwe, англ.: President of Zimbabwe) — кіраўнік дзяржавы ў Рэспубліцы Зімбабвэ.

Хуткія факты Прэзідэнт Зімбабвэ, Узначальвае ...

Першым прэзідэнтам пасля здабыцця незалежнасці стаў у красавіку 1980 года Канаан Банана, абраны парламентам краіны. У 1987 годзе прэм’ер-міністр Роберт Мугабэ дамогся ўнясення зменаў у канстытуцыю, па якіх раней намінальная пасада прэзідэнта стала валодаць поўнай выканаўчай уладай, а пасада прэм’ер-міністра была скасавана, пры гэтым сам Мугабэ стаў прэзідэнтам краіны. З 31 снежня 1987 года па 11 лютага 2009 года прэзідэнт быў таксама кіраўніком урада. Пасля палітычных перамоваў у 2008 і 2009 гадах пасада прэм’ер-міністра была адноўлена і існавала да ўнясення ў 2013 годзе змянаў у Канстытуцыю краіны. У лістападзе 2017 года нязменны лідар краіны Мугабэ быў адхілены ад пасады ваеннымі. Новым прэзідэнтам стаў Эмерсан Мнангагва, для гэтага адноўлены парламентам на пасадзе першага віцэ-прэзідэнта.

Прэзідэнт Зімбабвэ абіраецца тэрмінам на 5 гадоў.

Remove ads

Дыяграма знаходжання на пасадзе

Эмерсан МнангагваРоберт МугабэКанаан Банана

Спіс прэзідэнтаў Зімбабвэ

Палітычныя партыі
  •      Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз (ЗАНС)
  •      Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз — Патрыятычны фронт (ЗАНС-ПФ)
Больш інфармацыі №, Прэзідэнт ...
Remove ads

Намінальны прэзідэнт (2017)

Пасля адстаўкі 21 лістапада 2017 года Роберта Габрыэля Мугабэ з пасады прэзідэнта, ва ўмовах адхілення 6 лістапада 2017 года ад пасады першага віцэ-прэзідэнта Эмерсана Дамбудзо Мнангагвы, прэзідэнтам краіны дэ-юрэ паводле Канстытуцыі стаў другі віцэ-прэзідэнт Рэпорт Фелекезела Мфока, аднак гэты палітык быў выключаны з кіруючай партыі Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз — Патрыятычны фронт і бег за мяжу. Юрыдычная праблема была вырашана парламентам краіны, які аднавіў паўнамоцтвы Эмерсана Мнангагвы у якасці першага віцэ-прэзідэнта, пасля чаго ён заступіў на пасаду прэзідэнта 24 лістапада 2017 года.

Зноскі

  1. Абраны парламентам, сфармаваным па выніках выбараў 1980 года.
  2. Абраны парламентам, сфармаваным па выніках выбараў 1985 года.
  3. Пайшоў у адстаўку пасля ваеннага перавароту.
  4. Адзіная партыя Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз — Патрыятычны фронт створана ў 1987 годзе шляхам аб’яднання Зімбабвійскага афрыканскага нацыянальнага саюзу з Саюзам афрыканскага народа Зімбабвэ.
  5. Заняў пасаду па рашэнню парламента, што аднавіў яго паўнамоцтвы як першага віцэ-прэзідэнта.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads