Прэзідэнт Непала
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прэзідэнт Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Непал (непальск.: संघीय प्रजातान्त्रिक गणराज्य नेपालका राष्ट्रपति) — вышэйшая дзяржаўная пасада ў Непале. Прэзідэнтам Непала з 29 кастрычніка 2015 года з’яўляецца Бідх’я Дэві Бхандары.

Remove ads
Гісторыя
Пасля шматгадовай грамадзянскай вайны і дэмакратычнага руху, 18 мая 2006 года прэм’ер-міністр Непала Гірыджа Прасад Каірала абвясціў на пасяджэнні парламента аб пазбаўленні караля Г’янендры большай часткі паўнамоцтваў і абвяшчэнні краіны свецкай дзяржавай[1]. 15 студзеня 2007 года з прычыны стварэння часовага ўрада і прыняцця часовай канстытуцыі кароль быў адхілены ад улады і прэм’ер-міністр стаў выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы і ўрада[2]. 28 мая 2008 года на першым пасяджэнні ўстаноўчага сходу ў Непале была скасаваная манархія і краіна абвешчана Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікай[3]. Па выніках першых прэзідэнцкіх выбараў, 23 ліпеня 2008 года Рам Баран Ядаў заступіў на пасаду першага прэзідэнта Непала[4]. Ён павінен быў прабыць на гэтай пасадзе два гады да прыняцця новай канстытуцыі, аднак праца над ёй зацягнулася на сем гадоў[5]. Нарэшце, 20 верасня 2015 года новы асноўны закон краіны быў прыняты ўстаноўчым сходам і падпісаны прэзідэнтам Ядавам[6]. Згодна з канстытуцыяй, Непал ахарактарызаваны як свецкая Рэспубліка, якая складаецца з сямі федэральных зямель, у краіне павінны быць праведзены новыя выбары[7][8]. 29 кастрычніка 2015 года на пасаду прэзідэнта была абраная Бідх’я Дэві Бхандары, якая стала другім чалавекам і першай жанчынай на гэтай пасадзе[9][10].
Remove ads
Паўнамоцтвы і абавязкі
Прэзідэнт Непала выконвае цырыманіяльныя абавязкі і займае пасаду галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі, у той час як прэм’ер-міністр з’яўляецца лідарам нацыі[5][11]. Прэзідэнт абіраецца шляхам непрамых выбараў на тэрмін у пяць гадоў. Кандыдатам у прэзідэнты можа быць любы грамадзянін Непала, які дасягнуў узросту 45 гадоў і мае права абірацца ў Федэральны парламент[12]. Рэзідэнцыяй прэзідэнта з’яўляецца палац «Растрапаці Бхаван» ў Катманду[13]. Зарплата прэзідэнта на 2015 год складае 109,410 непальскіх рупій у месяц[14].
Remove ads
Прэзідэнты Непала
Зноскі
- Nepal king stripped of most powers . CNN. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2017. Праверана 30 октября 2015.
- Nepal: Overview of the political situation (2007 - 2008)(недаступная спасылка). Министерство юстиции США (16 февраля 2009). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2016. Праверана 30 октября 2015.
- Nepal hails a new republic . The Guardian (9 июня 2008). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2018. Праверана 30 октября 2015.
- Nepal's first president sworn in . CNN (23 июля 2008). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 30 октября 2015.
- Nepalese parliament elects first female president . The Guardian. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2017. Праверана 30 октября 2015.
- Nepal formally adopts new constitution amid protests from minorities . The Guardian (20 сентября 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 кастрычніка 2017. Праверана 30 октября 2015.
- Nepal gets first woman President . The Hindu (28 октября 2015). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2020. Праверана 29 октября 2015.
- Bidhya Devi Bhandari elected Nepal's first female president . BBC News (29 октября 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2019. Праверана 29 октября 2015.
- Bidhya Devi Bhandari: Communist activist elected Nepal’s first female President . The Independent (29 октября 2015). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2017. Праверана 30 октября 2015.
- Bidhya Devi Bhandari: Meet Nepal's first woman president . International Business Times (29 октября 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2015. Праверана 30 октября 2015.
- Nepal Makes History By Electing Its First Female President . National Public Radio (29 октября 2015). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2015. Праверана 30 октября 2015.
- Constitution of Nepal(недаступная спасылка). INSEConline (20 сентября 2015). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2018. Праверана 30 октября 2015.
- Nepal’s Rastrapati Bhawan declared unsafe for use . The Hindu (16 мая 2015). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2021. Праверана 30 октября 2015.
- Salary of Government officials of Nepa . EduSanjal (10 июня 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2015. Праверана 30 октября 2015.
Remove ads
Спасылка
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads