Прэмія Пібадзі
штогадовая міжнародная прэмія за выбітны ўнёсак у радыё і тэлебачанне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прэмія Джорджа Фостэра Пібадзі (англ.: the George Foster Peabody Awards), прэмія Пібадзі (англ.: Peabody Awards), або Пібадзі (англ.: the Peabodys) — штогадовая міжнародная прэмія за выбітны ўнёсак у радыё і тэлебачанне. Упершыню была ўручана ў 1941 годзе і з’яўляецца адной з найстарэйшых прэмій у масмедыя. Прэмія Пібадзі першапачаткова ўручалася толькі за заслугі ў галіне радыё, але з 1948 года ўручаецца і ў галіне тэлебачання. У канцы 1990-х гадоў была дададзеная катэгорыя Сусветнай павуціны.
Ідэю стварэння прэміі прапанаваў Ламбдзін Кей — адзін з кіраўнікоў радыё WSB у Атланце. Прэмія названа ў гонар бізнэсмэна і філантропа Джорджа Фостэра Пібадзі, які ахвяраваў сродкі на рэалізацыю прэміі[1].
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads