Прэм’ер-міністр Фарэрскіх астравоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прэм’ер-міністр Фарэрскіх астравоў (фар.: Føroya løgmaður, у множным ліку фар.: Føroya Løgmenn) — кіраўнік урада Фарэрскіх астравоў, самакіравальнай супольнасці ў складзе Садружнасць Каралеўства Даніі. Звычайна гэта лідар партыі, якая мае большасць у лёгтынгу або ўзначальвае ўрадавую кааліцыю.
Пасада была заснаваная пасля атрымання Фарэрскімі астравамі аўтаноміі ў складзе Даніі ў 1948 годзе. Тым не менш, афіцыйная фарэрская назва пасады, якая перакладаецца як «законагаварун», адлюстроўвае яе пераемнасць у адносінах да пасады, якая існавала з моманту засялення астравоў і заснавання лёгтынга ў IX стагоддзі, скасаванай дацкімі ўладамі ў 1816 годзе. Аднак, каб падкрэсліць розніцу паміж сярэднявечным законагаваруном (які выступаў у першую чаргу як фармальны старшыня лёгтынга і вярхоўны суддзя) і сучасным кіраўніком урада, пры перакладзе з фарэрскай на іншыя мовы афіцыйна выкарыстоўваецца тэрмін «прэм’ер-міністр».
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads