Прэспа
возера From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прэ́спа (макед.: Преспанско Езеро, алб.: Liqeni i Prespës, грэч. Λίμνες Πρέσπες) — возера на захадзе Балканскага паўвострава на мяжы Албаніі, Грэцыі і Паўночнай Македоніі. Злучана пратокай даўжынёй каля 1 км з возерам Мікры-Прэспа[1].
Плошча паверхні 285[1] км². Найбольшая глыбіня 34 м. Знаходзіцца ў катлавіне тэктанічнага паходжання на вышыні 853 м. Паўночныя і ўсходнія берагі возера спадзістыя, паўднёвыя і заходнія стромкія з глыбокім залівамі. Штогадовыя ваганні ўзроўню вады 1,5—2 м.
Прэспа злучана праз карставыя поласці з возерам Ахрыдскае, размешчаным за 16 км у напрамку на паўночны захад і на 158 м ніжэй.
Каля возера нацыянальныя паркі Галічыца (Паўночная Македонія) і Мікра-Прэспа (Грэцыя).
Remove ads
Зноскі
- Преспа (руск.) // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads