Акінава (прэфектура)
прэфектура ў Японіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Акіна́ва (яп.: 沖縄県 Акінава-кэн, на акінаўскім дыялекце рукюскай мовы — Утына:-кэн) — самая паўднёвая прэфектура Японіі, якая складаецца з сотняў малых астравоў, якія ўтвараюць архіпелаг Рукю працягласцю больш за 1000 км. Плошча прэфектуры складае 2 276,49 км²,[1] насельніцтва — 1 406 260 чалавек (1 сакавіка 2012)[2], шчыльнасць насельніцтва — 617,73 чал./км².
Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Наха.
Спрэчная тэрыторыя паміж Кітаем і Японіяй — астравы Сэнкаку (астравы Дзяаюй) — таксама лічыцца часткай прэфектуры Акінава.
Remove ads
Гісторыя
З 14 стагоддзя на тэрыторыі прэфектуры Акінава існавала дзяржава Рукю. Кіраўнік яе меў тытул вана і лічыўся васалам кітайскага імператара. У 1609 годзе гэта дзяржава была заваявана самураямі роду Сімадзу з паўднёваяпонскага ўдзела Сацума. Заваёўнікі захавалі фармальную незалежнасць жыхароў Рукю, але пасадзілі ў сталіцы дзяржавы свайго намесніка-наглядчыка. З тых часоў Рукю знаходзілася ў падвойнай васальнай залежнасці ад Кітая і Японіі[3].
У 1872 годзе японскі ўрад у аднабаковым парадку пераназваў дзяржава Рукю ў аўтаномны ўдзел Рукю-хан, а ў 1879 годзе канчаткова анексаваў яго, утварыўшы прэфектуру Акінава. Да 1912 года японцы пакінулі ў прэфектуры старую сістэму кіравання, падаткаў і гаспадарання. Адсутнасць мадэрнізацыі прывяла да хранічнага сацыяльна-эканамічнага адставання прэфектуры ад рэгіёнаў Цэнтральнай Японіі. Значная частка насельніцтва пакінула радзіму ў пошуках заробку, пераехаўшы на японскія астравы Хонсю і Кюсю ці амерыканскія Гаваі[3].
Акінава моцна пацярпела падчас Другой сусветнай вайны. Падчас бітвы за Акінаву ў 1945 годзе паміж войскамі Японіі і ЗША загінулі сотні тысяч мірных жыхароў. Колькасць ахвяр была вялікай з-за патрабавання японскага ўрада і ваенных не здавацца ў палон. Пасля вайны Акінава знаходзілася ў зоне амерыканскай акупацыі. Нягледзячы на аднаўленне незалежнасці Японіі ў красавіку 1952 года, астравы Рукю засталіся пад кантролем ЗША. Амерыканцы выношвалі планы аднаўлення на іх месцы дзяржавы, аднак пад ціскам грамадскасці і палітычнай мэтазгоднасці вярнулі Акінаву японскаму боку[3].
Remove ads
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У прэфектуры Акінава размешчана 11 гарадоў і 4 павета (11 пасёлкаў і 19 сёлаў).
Гарады
Спіс гарадоў прэфектуры:
|
|
Паветы
Пасёлкі і сёлы паводле паветаў:
|
|
|
Remove ads
Сімволіка
Эмблема прэфектуры была апублікавана 15 мая 1972 года[4]. Яна ўяўляе сабой стылізаваную літару «O». Сцяг зацвердзілі 13 кастрычніка 1972 года[5].
Кветкай прэфектуры абралі эрытрыну стракатую, дрэвам — хвою лючускую, птушкай — акінаўскага дзятла, а рыбай — pterocaesio digramma[6].
Зноскі
- Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
- Мэдзаки Сигэкадзу, Такара Кураёси. Префектура Окинава. История // Энциклопедия Ниппоника: в 26 тт. 2-е издание. — Токио: Сёгакукан, 1994—1997.
- 第3編 行政通則/第1章 通則/第1節 県庁の位置・県章等 (яп.) . Okinawa Prefecture. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 13 чэрвеня 2010.
- 第3編 行政通則/第1章 通則/第1節 県庁の位置・県章等 (яп.) . Okinawa Prefecture. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 13 чэрвеня 2010.
- 全国知事会ホームページ (яп.)(недаступная спасылка). National Governors' Association. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 13 чэрвеня 2010.
Remove ads
Гл. таксама
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads