Псалмы Саламона
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Псалмы Саламона» або «Саламонава Псалтыр» (стар.-грэч.: Ψαλμοι Σολομοντος) — апакрыфічны старазапаветны зборнік псалмоў, напісанне якога адносіцца да часу падпарадкавання Іўдзеі Рымскай імперыі (70-40 гг. да н. э.). Рукапісы «Псалмоў Саламона» напісаны на грэчаскай мове, хоць першапачатковая мова «Псалмоў», верагодна, была яўрэйская.
Апісанне
Псалмы Саламона некаторымі лічацца за твор фарысеяў, накіраваны, галоўным чынам, супраць садукеяў.
Лік псалмоў Саламона — 18, у іх тысяча вершаў (у некаторых рукапісах колькасць вершаў пазначана 2100, 750 і інш.). У большасці выданняў лік вершаў складае 333 (24 з іх адносяцца да міжпсалміяў — 20 вершаў у 17 і 4 у 18-м псалме). Вядома 8 рукапісаў, у якіх знаходзяцца Псалмы Саламона (кодэкс венскі XI ст., капенгагенскі Х — XI ст., маскоўскі XII—XIII ст., парыжскі XV ст., ватыканскі XI—XII ст. і інш.).
З друкаваных выданняў Псалмаў Саламона першае па часе — Х. Л. дэ ла Серды — грэчаскі тэкст з лацінскім перакладам, надрукаваны ў «Adversaria sacra» (1626). Наступныя выданні:
- Fritzsche , «Libri Vet. Testam. pseudepigraphi selecti» (Лейпцыг, 1871);
- Hilgenfeld , «Messias Judaeorum» (Лейпцыг, 1869);
- Pick — грэчаскі тэкст і англійскі пераклад у «The Presbyterian Review» (1883);
- Ryle and James , «Ψαλμοι Σολομωντος. Psalms of the Pharisees» (Кембрыдж, 1891; грэчаскі тэкст і англійскі пераклад);
- Gebhardt , «Ψαλμοι Σολομωντος; Die Psalmen Salomo’s» (Лейпцыг, 1895).
На рускай мове існуе пераклад Псалмоў Саламона протаіерэя Аляксандра Смірнова, надрукаваны ў «Православном собеседнике», 1896; а таксама іх пераклад, выкананы М. Віткоўскай і В. Віткоўскім.[1]
Remove ads
Зноскі
- Апокрифические сказания: патриархи, пророки и апостолы. — СПб: Амфора, ТИД Амфора — 2007 ISBN 978-5-367-00575-2
Літаратура
Спасылкі
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads