Псеўда-Апаладор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Псеўда-Апаладор — невядомы старажытнагрэчаскі пісьменнік, які памылкова атаясамляўся з Апаладорам Афінскім. Аўтар «Бібліятэкі» (у гістарычнай літаратуры прынята назва «Міфалагічная бібліятэка») — твора ў 3-х тамах, які ўяўляў сабой вялікі збор традыцыйнай грэчаскай міфалогіі і гераічных легенд. «Бібліятэка» на сённяшні дзень з’яўляецца адной з найважнейшых крыніц па грэчаскай міфалогіі. Захавалася толькі частка гэтага твора, але не ў арыгінале, а перапісаная для бібліятэкі кардынала Вісарыёна ў XV ст. Упершыню твор выдаў у Рыме ў 1555 г. Бенедэта Эджа.
Апаладор згадваецца ў некалькіх месцах «Бібліятэкі» як яе аўтар. Тым не менш, дэталёвы аналіз тэксту паказаў, што гэты Апаладор (імя, распаўсюджанае ў Старажытнай Грэцыі) не мог быць вядомым граматыкам Апаладорам Афінскім, у прыватнасці, таму, што ў тэксце цытуецца рымскі аўтар Кастар Родаскі, сучаснік Цыцэрона. З прычыны таго, што больш ніякімі звесткамі навука пра яго не размяшчае, аўтар тэксту завецца «Псеўда-Апаладорам».
Remove ads
Зноскі
- Bibliothèque nationale de France Apollodore d'Athènes (01..?-02..? ; auteur prétendu) // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 16 студзеня 2021.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads