Пскоўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя С. М. Кірава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пскоўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя С. М. Кіраваmap
Remove ads

Пскоўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя С. М. Кірава (ПДПУ) — першая вышэйшая навучальная ўстанова Пскоўскай вобласці, існавала ў 1932—2010 гадах. Увайшоў у склад Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Хуткія факты Пскоўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя С. М. Кірава, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Адкрыты 17 кастрычніка 1932 года з 5 аддзяленнямі: сацыяльна-эканамічнае, фізічнае, матэматычнае, хімічнае, біялагічнае. На працягу двух гадоў педінстытут і педтэхнікум працавалі ў адным будынку і пад кіраўніцтвам аднаго дырэктара, складалі адзінае «педагагічнае аб’яднанне». У 1934 годзе інстытут адасобіўся ад тэхнікума, пры самастойным педінстытуце адкрыўся двухгадовы настаўніцкі інстытут для падрыхтоўкі настаўнікаў сямігадовых школ. У ВНУ дзейнічалі два факультэты — фізіка-матэматычны і прыродазнаўства. У 1936 годзе адбыўся першы выпуск педагагічнага і настаўніцкага інстытутаў: агулам да 1941 года выйшла 933 спецыялісты.

У гады Вялікай Айчыннай вайны інстытут эвакуіраваўся ў горад Кіраў і часова спыніў сваю дзейнасць. У маі 1945 года аднавілася дзейнасць Пскоўскага педагагічнага і настаўніцкага інстытутаў у складзе чатырох факультэтаў: фізіка-матэматычны, прыродазнаўства, а таксама гістарычны і літаратурны. У 1952 годзе настаўніцкі інстытут скасавалі на карысць педагагічнага інстытута. У 1956 годзе інстытут пераведзены на 5-гадовы тэрмін навучання, пачаў рыхтаваць настаўнікаў шырокага профілю, у 1963 годзе створаны факультэт замежных моў. У 1970 годзе на карысць Пскоўскага педінстытута скасаваны Велікалуцкі педінстытут. У 1977 годзе створаны факультэт пачатковых класаў, пазней з яго вылучыўся факультэт карэкцыйнай педагогікі (затым псіхолага-педагагічны).

Па распараджэнні Старшыні Урада Расіі Уладзіміра Пуціна № 2440-р ад 27 снежня 2010 года быў створаны Пскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. Ён быў адкрыты на базе пяці навучальных устаноў: Пскоўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, Пскоўскі дзяржаўны політэхнічны інстытут, Пскоўскі індустрыяльны тэхнікум, Пскоўскі каледж будаўніцтва і эканомікі і Велікалуцкі будаўнічы каледж.

Remove ads

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

  1. GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q30141628'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads