Псуя (гарадзішча)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Псуя — археалагічны помнік каля аграгарадку Псуя Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на могілках. Выцягнута з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.

Хуткія факты Псуя, Краіна ...
Remove ads

Апісанне

Памер пляцоўкі 150×45. Узвышаецца над наваколлем на 15 м. Выявілі ў 1970 годзе мясцовыя краязнаўцы. Абследавала ў 1981 годзе Л. У. Дучыц. Культурны пласт 0,7 м. Знойдзены фрагменты ляпнога посуду днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культур, косці жывёл. Датуецца VI ст. да н. э. — IV ст. н. э.

Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі АН БССР.

Літаратура

  • Археалагічныя помнікі // Гісторыя Залескага краю / Р. Шарыпкін. — Глыбокае : Вольнае Глыбокае, 2002. — С. 8-13.
  • Глыбоцкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 224—239.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads