Псіхалагічная сумяшчальнасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Псіхалагічная сумяшча́льнасць[1] — аптымальнае спалучэнне (падабенства або ўзаемная дапаўняльнасць) і несупярэчлівасць псіхалагічных якасцей двух або некалькіх людзей, ад якой залежыць паспяховае выкананне калектыўнай дзейнасці. З’яўляецца адной з умоў інтэграцыі і яднання групы, калектыва, правільнага падбору лідараў і кіраўнікоў.
Псіхалагічная сумяшчальнасць канкрэтнай групы людзей вызначаецца характарам выкананай дзейнасці. Пры гэтым розныя віды дзейнасці патрабуюць сумяшчальнасці па розных уласцівасцях.
Псіхалагічная сумяшчальнасць набывае асаблівае значэнне ў складаных умовах сумеснай жыццядзейнасці (напрыклад, касмічны палёт, экспедыцыя, альпінізм, экіпаж самалёта і інш.). Несумяшчальнасць можа стаць перадумовай канфліктаў і зрываў у агульнай працы калектыва. Высокі ўзровень псіхалагічнай сумяшчальнасці з’яўляецца адным з фактараў, які аказвае спрыяльны ўплыў на сацыяльна-псіхалагічны клімат у калектыве.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads