Псіхасаматыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Псіхасама́тыка» — чацвёрты сольны музычны альбом Лявона Вольскага. Альбом з дзвюх канцэптуальных частак быў запісаны з нарвежскім саўндпрадзюсарам Снорэ Бергерудам. «Псіхасаматыка» стала даступнай для слухачоў 15 лістапада 2016 на сайце выканаўцы. Прэзентацыя адбылася 3 снежня 2016 у віленскім клубе Loftas.
Remove ads
Аб альбоме
У «Псіхасаматыцы» 16 кампазіцый, разбітых на дзве паловы. Першая палова аб’яднана назвай «Горад» і з’яўляецца больш рокавай, сацыяльнай, бескампраміснай. Другая частка — «Лес» — больш асабістая, лірычная, бадай, бардаўская. Абедзве паловы пачынаюцца з песні «Гэй!», дакладней, двух розных тэкстаў, пакладзеных на адну музыку. Нечаканым для Вольскага хітом альбома стала песня «Жорны». На песню «Цёплае мінулае» ў 2016 і «Спявайце» ў 2017 былі зняты відэакліпы, прычым у здымках апошняга паўдзельнічала мноства зорак беларускага і нават украінскага року.
Альбом — першая маштабная праца Вольскага, выпушчаная пасля смерці жонкі і прадзюсара Ганны — прасякнуты сумам і адзінотай, асабліва ягоная другая палова.
Remove ads
Спіс кампазіцый
Дыск 1. Горад
Дыск 2. Лес
Аўтар музыкі і слоў усіх песень — Лявон Вольскі.
Remove ads
Рэцэнзіі
Альбом «змяшчае так шмат, а пралятае так хутка: „Горад“ на ўдых, „Лес“ на выдых. Такі надзвычай удалы фармат быў бы немагчымым без „схемы Бергеруда“ — поўнай адмовы ад сола і брыджаў, імкнення да максімальнай лаканічнасці; усяго чатыры песні тут не змясціліся ў троххвілінны хранаметраж… „Псіхасаматыка“, нават разбітая на палоўкі, гучыць цэльна.» — піша музычны крытык Мікалай Янкойць на сайце Experty.by[1].
Удзельнікі запісу
- Лявон Вольскі — вакал
- Snorre Bergerud — усе гітары, бас
- Sindre Skeie — бубны
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads