Птушкі ў цярноўніку (мінісерыял)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Птушкі ў цярноўніку» (англ.: The Thorn Birds, руск.: Поющие в терновнике) — міні-серыял, экранізацыя твора аўстралійскай пісьменніцы Колін Мак-Калау.
Remove ads
Сюжэт
Экранізацыя вядомага рамана пісьменніцы Колін Мак-Калау расказвае эпічную гісторыю жыцця сям’і Кліры, якая пераехала з Новай Зеландыі на ранча ў Аўстраліі. Падзеі разгортваюцца вакол забароненага кахання Мэгі Кліры і амбіцыйнага каталіцкага святара Ральфа дэ Брыкасара.
У ролях
- Рычард Чэмберлен — Айцец Ральф дэ Брыкасар
- Рэйчэл Уорд — Мэген «Мэгі» Кліры
- Джын Сіманс — Фіёна «Фiя» Кліры
- Рычард Кілі — Падрык «Пэддзі» Кліры
- Барбара Стэнвік — Мэры Элізабэт Кліры Карсан
- Крыстафер Пламер — Архіепіскап Віторыа дзі Канціні-Верчэзэ
- Браян Браўн — Люк О’Ніл
- Мэр Уінінхэм — Джасціна О’Ніл
- Пайпер Лоры — Эн Мюлер
- Брэт Кален — Боб Кліры
Узнагароды і намінацыі
- 1984 — перамога ў намінацыі «Найлепшы акцёр міні-серыяла або фільма на ТБ» «Птушкі ў цярноўніку» Рычард Чэмберлен на прэмію Залаты глобус.
Цікавыя факты
Прадмова да фільма, узятая з кнігі:
![]() |
Ёсць такая легенда - пра птушку, што спявае толькі адзін раз за ўсё жыццё, але затое прыгажэй чым усе на свеце. Аднойчы яна пакідае сваё гняздо і ляціць шукаць куст цярноўніку, і не супакоіцца, пакуль не знойдзе. Сярод калючых галін запявае яна песню і кідаецца грудзьмі на самы доўгі, самы востры шып. І, узвышаючыся над невымоўнаю мукаю, так спявае, паміраючы, што гэтай радаснай песні пазайздросцілі б і жаўрук, і салавей. Адзіная, непараўнальная песня, і дастаецца яна коштам жыцця. Але ўвесь свет замірае, прыслухоўваючыся, і сам Бог усміхаецца ў нябёсах. Бо ўсё самае лепшае купляецца толькі коштам вялікай пакуты... Прынамсі так кажа легенда. | ![]() |
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads