Пурвціемс (Рыга)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пурвціемс (Рыга)map
Remove ads

Пурвціемс (лат.: Purvciems) — мікрараён у Рызе, які ўваходзіць у склад Відземскага прадмесця.

Хуткія факты Пурвціемс, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пурвціемс доўгі час быў ўскраінай Рыгі, уяўляючы сабой багністую, маланаселеную тэрыторыю. Да XX стагоддзі тут былі толькі рэдкія хутары і землі, непрыдатныя для сельскай гаспадаркі з-за высокай вільготнасці.

Развіццё раёна пачалося пасля Другой сусветнай вайны. У 1964 годзе быў распрацаваны падрабязны план забудовы раёна і пачалося будаўніцтва пяціпавярховых цагляных жылых дамоў і грамадскіх будынкаў. Актыўнае будаўніцтва мікрараёна распачалося ў 1960-70-х гадах, калі Латвійская ССР масава забудоўвала Рыгу шматпавярховымі кварталамі. Пурвціемс быў адным з раёнаў масавага індустрыяльнага будаўніцтва: тут з’явілася мноства тыпавых «хрушчовак» і «брэжнёвак», а таксама неабходныя аб’екты інфраструктуры — школы, крамы, бальніцы.

У пачатку 1970 гадоў быў адкрыты ўніверсам «Мінск» — адзін з першых буйных магазінаў самаабслугоўвання ў раёне, але ў адрозненне ад універсама універсам «Рыга» (архітэктары Я. Дзятлаў, А. Жалдакоў)[1] ў Мінску, гэты універсам быў пабудаваны па тыпавым праекце групай архітэктараў.

Thumb
Гмахі пабудаваныя па французскім праекце

Мікрараён Пурвціемс мусіў хутка забяспечыць жыллём расце насельніцтва сталіцы, у тым ліку працоўных заводаў і фабрык. Дзякуючы зручнаму размяшчэнню (адносна блізка да цэнтру горада) і добраму транспартным зносінам мікрараён хутка вырас у адзін з самых вялікіх і шчыльных па насельніцтве раёнаў Рыгі.

1984 і 1986 гадах па адрасах вуліца Мадонас, 21 і 23 былі пабудаваны два маналітныя будынкі па французскім праекце, якія з’яўляюцца аднымі з самых высокіх шматпавярховых жылых будынкаў у Савецкай Латвіі.

Перайменаванні

  • Алея Густава Зэмгала — да 2008 года вуліца Шчыт (лат.: Vairoga iela), зараз у гонар другога прэзідэнта Густава Зэмгала.
  • Алея Джахара Дудаева — да 1996 алея Касманаўтыкі (лат.: Kosmonautikas gatve)
  • Вуліца Віцгалес — з 1932 па 1936 — вуліца Ерсікас, з 1974 па 1991 вуліца Андрэя Яроменка — савецкага ваеннага.
  • Вуліца Аны Брыгадэр — да 2022 — вуліца Дэтлава Бранткална — савецкага афіцэра, зараз у гонар латышскай пісьменніцы.
  • Вуліца Гунара Астра — з 1974 па 1996 — вуліца Арвіда Розеса — у гонар латвійскага батаніка. Зараз у гонар латышскага дысідэнта савецкіх часоў.
  • Вуліца Сцірну — з 1925 па 1932 — Аленевая вуліца (лат.: Briežu iela)
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads