Пушту
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пушту́ (таксама пахто, пашто, афга́нская, патані; саманазва: پښتو, вымаўл. [ˈpəʂt̪oː, ˈpəçt̪oː, ˈpʊxt̪oː]) — мова паўночнаўсходняй галіны ўсходнеіранскай падгрупы[5][6][7] іранскай групы індаіранскай галіны[8] індаеўрапейскай моўнае сям’і, на якой размаўляюць пуштуны. Распаўсюджана ў паўднёвай частцы Цэнтральнай Азіі, разам з мовай дары з’яўляецца афіцыйнай мовай Афганістана[1][9], пашырана ў паўночна-заходніх частках Пакістана, а таксама ў асяродку пуштунскіх дыяспар па ўсім свеце.
Мова пушту класіфікуецца як мова ў складзе паўночнаўсходняй галіны індаіранскіх моў[8], аднак згодна з іншымі даследаваннямі мова можа адносіцца да паўднёваўсходніх[10]. Колькасць пуштумоўнага насельніцтва налічвае каля 40—60 млн чал. па ўсім свеце[11][12][13][14].
Remove ads
Геаграфія
З’яўляючыся адной з нацыянальных моў Афганістана[15], мова пушту распаўсюджана найперш ва ўсходніх, паўднёвых і паўднёвазаходніх частках краіны, аднак таксама мова мае распаўсюджанне і ў некаторых рэгіёнах на поўначы і захадзе Афганістана. Дакладная колькасць грамадзян Афганістана, якія размаўляюць на пушту, невядомая, аднак па розных ацэнках указваецца лічба ад 35 да 60 % насельніцтва краіны[16][17][18][19].
У Пакістане пушту з’яўляецца адной з рэгіянальных моў, на якой размаўляе агулам 15,42 % ад насельніцтва краіны. Пушту з’яўляецца моваю большасці насельніцтва ў правінцыі Хайбер-Пахтунхва, рэгіёне ФКПТ і ў паўночнай частцы правінцыі Белуджыстан. Акрамя таго, на мове таксама гаворыць частка насельніцтва раёнаў Міянвалі і Атак правінцыі Пенджаб, а таксама пуштунская дыяспара ў розных гарадах па ўсёй краіне, у тым ліку ў гарадах Карачы і Хайдэрабад. Пуштунскае насельніцтва горада Карачы з’яўляецца найбуйнейшым у свеце сярод гарадскога насельніцтва пуштунаў[20][21], а ўласна прадстаўнікі народа складаюць каля 25 % ад насельніцтва гэтага горада[21].
Іншыя пуштумоўныя супольнасці пражываюць таксама на паўночным усходзе Ірана (галоўным чынам ля мяжы з Афганістанам), у Таджыкістане, на паўднёвым захадзе Джаму і Кашміра[22][23]. Разам з гэтым, значныя пуштумоўныя супольнасці існуюць на Блізкім Усходзе, асабліва ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах[24] і Саудаўскай Аравіі, а таксама ў ЗША, Вялікабрытаніі[24], Тайландзе, Канадзе, Германіі, Нідэрландах, Швецыі, Катары, Аўстраліі, Японіі, Расіі, Новай Зеландыі і г.д.
Беларусь
Паводле перапісу насельніцтва ў Беларусі 2009 года ў Рэспубліцы налічвалася 429 чалавек, нацыянальнасць якіх вызначана як афганцы, з іх 204 чалавекі вызначылі мову сваёй нацыянальнасці ў якасці роднай[25].
Remove ads
Афіцыйны статус
З 1936 года мова пушту мае афіцыйны статус у Афганістане разам з мовай дары[26].
Ад пачатку XVIII ст. усе цары тагачаснага Афганістана (за выключэннем Хабібулы Калакані) былі этнічнымі пуштунамі і размаўлялі на пушту ў якасці другой мовы[27]. Тым не менш, моваю царскага двара з’яўлялася фарсі[заўв 1][28], тады як пушту была моваю пуштунскіх плямён. Працэс папулярызацыі пушту распачаўся пры Амануле-Хане і набыў статус своеасаблівай дзяржаўнай ідэалогіі[27]. У 1930-х гг. актывізаваўся рух за пашырэнне ўжытку мовы пушту ў грамадскім жыцці і дзяржаўным справаводстве, што падштурхнула да стварэння кабульскага ўніверсітэта ў 1932 годзе і ўзнікнення ў 1937 года акадэміі «Пашто Талана»[29]. Аднак нягледзячы на дадзеныя захады, афганская эліта працягвала разглядаць мову дары як «вытанчаную» і як «сімвал культурнага выхавання»[27]. У 1933 годзе Захір-шахам быў выдадзены ўказ пра вывучэнне і выкарыстанне дары і пушту службовымі асобамі[30], праз тры гады пушту афіцыйна атрымала дзяржаўны статус[31] з поўнымі правамі на яе выкарыстанне ва ўрадзе і ў адукацыі, пры гэтым этнічна пуштунская каралеўская сям’я і большая частка чыноўнікаў працягвалі размаўляць на дары.[29] У выніку гэтых захадаў мова пушту набыла статус нацыянальнай мовы, стаўшы сімвалам афганскага нацыянальнага руху.
Афіцыйны статус мовы быў пацверджаны ў 1964 годзе Канстытуцыйным сходам краіны, разам з гэтым афганская персідская мова была перайменавана ў дары[32][33], быў ажыццёўлены пераклад гімна краіны на пушту.
У Пакістане афіцыйны статус маюць мова ўрду і англійская мова, пушту не мае афіцыйнага статусу на федэральным узроўні. На правінцыйным узроўні, аднак, мова мае рэгіянальны статус у правінцыі Хайбер-Пахтунхва, федэральна кіруемых племянных тэрыторыях і на поўначы правінцыі Белуджыстан[34]. У 1984 годзе было атрымана права на выкарыстанне мовы пры адукацыі ў пачатковых школах. У дзяржаўных школах у пуштумоўных рэгіёнах мова пушту цяпер з’яўляецца сродкам навучання ў 1-2 класах, з’яўляецца абавязковым прадметам да 5 класа, аднак урду застаецца асноўнай моваю навучання, пры гэтым англійскамоўныя прыватныя школы не выкарыстоўваюць пушту нават на першасным узроўні. На думку некаторых даследчыкаў, увядзенне ўрду ў якасці мовы навучання стала прычынаю заняпаду многіх моў карэнных народаў Пакістана, у тым ліку і пушту.
Remove ads
Гісторыя
Згодна з даследаваннямі некаторых лінгвістаў, пушту з’яўляецца нашчадкам авестыйскай мовы[5][6][7], аднак іншыя звесткі (напрыклад, даследаванні Георга Моргенст’ернэ) сцвярджаюць толькі пра блізкае сваяцтва абедзвюх моў[35]. Саманазва мовы з’яўляецца вынікам гістарычнай трансфармацыі ад *Parsawā- — «персідскі»[36]. Між тым, пуштунаў могуць таксама атаясамліваць з плямёнамі пакхта, якія ўпамінаюцца ў Рыгведзе, пад імі ж, па некаторых версіях, меліся на ўвазе пактыі, апісаныя грэчаскім гісторыкам Герадотам як жыхары Ахеменідскай сатрапіі Арахозія[37]. Тым не менш, падобныя параўнанні могуць быць няслушнымі з этымалагічнага погляду[38].
Паводле Страбона, плямёны, што насялялі землі на захад ад Інда, былі часткай т.зв. Арыяны. З III ст. да н.э. яны ў асноўным упаміналіся як афганы або абганы[39][40][41], а іх мова — пад назвай афгані[42].
Некаторыя навукоўцы (напрыклад, Абдул Хай Хабібі) мяркуюць, што найбольш раннія пісьмовыя помнікі пушту ўзыходзяць да VIII ст., аднак гэтыя палажэнні аспрэчваюцца некаторымі еўрапейскімі экспертамі.
У XVII ст. у асяроддзі пуштунаў набывае папулярнасць пуштунамоўная паэзія. Сярод тагачасных пуштунскіх паэтаў вылучаюцца Хушаль-хан Хатак, Рахман Баба, Назо Тахі і, у прыватнасці, Ахмад-шах Дурані, заснавальнік Афганскай імперыі.
Асноўная характарыстыка
Марфалогія
Назоўнікі і прыметнікі могуць змяняцца па двух родах (мужчынскі, жаночы)[43], двух ліках (адзіночны, множны) і чатырох склонах. Сістэма часоў дзеясловаў з’яўляецца досыць складанай (чатыры часы: мінулы, цяперашні, будучы, плюсквамперфект), існуе таксама словазмяненне ва ўмоўным ладзе.
Сінтаксіс
Будова сказа падобная да моў індаіранскай галіны. Сказ у мове пушту будуецца па схеме SOV — дзейнік-дапаўненне-выказнік, прыметнікі звычайна ідуць перад назоўнікам. Пры выражэнні граматычнага валодання «ўладальнік» ідзе перад аб’ектам у канструкцыі роднага склону. Выказнік звычайна дапасоўваецца з дзейнікам. Выключэнне могуць складаць выпадкі, калі завершанае дзеянне адлюстроўваецца пры дапамозе аднаго з мінулых часоў. У такіх выпадках непераходныя дзеясловы дапасоўваюцца з дзейнікам, а пераходныя — з дапаўненнем[15].
Фанетыка
Ніжэй прыведзена апісанне гукавога ладу пушту.
- Галосныя:
У фанетыцы пушту таксама вылучаюцца дыфтонгі /ai/, /əi/, /ɑw/, /aw/.
- Зычныя:
Гукі /q/, /f/ маюць тэндэнцыю замяняцца гукамі [k], [p]. Рэтрафлексны бакавы /ɭ̆/ пераходзіць у рэтрафлексны апраксімант [ɻ] пры знаходжанні ў канцавой пазіцыі.
Рэтрафлексныя фрыкатывы /ʂ/, /ʐ/ і палатальныя фрыкатывы /ç/, /ʝ/ могуць у дыялектах злівацца ў адзін гук. У прыватнасці, рэтрафлекснае фрыкатыўнае вымаўленне захоўваецца ў паўднёвых і паўднёвазаходніх дыялектах, тады як у заходніх і цэнтральных дыялектах яны пераходзяць у палатальныя фрыкатывы. У іншых дыялектах могуць адбывацца іншыя змены ў вымаўленні рэтрафлексных зычных: так, у паўднёваўсходніх дыялектах адбываецца пераход гэтых гукаў у /ʃ/, /ʒ/; у паўночных ды паўночнаўсходніх — у /x/, /ɡ/. Згодна з некаторымі даследаваннямі[44], заходні і цэнтральны звонкі палатальны фрыкатыў /ʝ/ мае распаўсюджанне толькі ў правінцыі Вардак, тады як у іншых рэгіёнах адбываецца яго пераход у /ɡ/.
Заднеязычныя зычныя гукі /k/, /ɡ/, /x/, /ɣ/ пераходзяць у агубленыя [kʷ], [ɡʷ], [xʷ], [ɣʷ] у выпадку іх знаходжання перад галоснай /u/.
Лексіка
Большасць лексічнага запасу мовы пушту мае ўсходнеіранскае паходжанне і адсюль мае агульную этымалогію з лексікай авестыйскай, асецінскай і памірскіх моў. Тым не менш, пушту вылучаецца значнай колькасцю слоў асобнага паходжання[4]. Пачынаючы з VII ст. у мову пачынае пранікаць лексіка арабскага, персідскага і хіндустанскага паходжання[45][46], у новы і навейшы час — англійскага[11], французскага[11] і нямецкага[11] паходжання.
Remove ads
Пісьменнасць
У мове пушту выкарыстоўваецца пуштунская пісьменнасць, якая з’яўляецца мадыфікаванай формай персідскай, якая, у сваю чаргу, паходзіць ад арабскай. У пуштунскай пісьменнасці маюцца дадатковыя сімвалы для абазначэння асаблівых гукаў мовы. З XVII ст. у мове выкарыстоўваецца шрыфт насх, у адрозненне ад шрыфту насталік, які ўжываецца ў суседніх фарсі і ўрду.
Пуштунская пісьменнасць мае 44 сімвалы і 4 дыякрытычныя знакі. У табліцы ніжэй прыведзена пуштунская пісьменнасць, пад кожным сімвалам прыводзіцца яго лацінскі адпаведнік і гук (паводле IPA), які абазначаецца гэтай літарай.
ا ā, — /ɑ, ʔ/ | ب b /b/ | پ p /p/ | ت t /t̪/ | ټ ṭ /ʈ/ | ث s /s/ | ج j /d͡ʒ/ | ځ ź /d͡z/ | چ č /t͡ʃ/ | څ c /t͡s/ | ح h /h/ | خ x /x/ |
د d /d̪/ | ډ ḍ /ɖ/ | ﺫ z /z/ | ﺭ r /r/ | ړ ṛ /ɺ˞~ɻ/ | ﺯ z /z/ | ژ ž /ʒ/ | ږ ǵ (або ẓ̌) /ʐ, ʝ, ɡ/ | س s /s/ | ش š /ʃ/ | ښ x̌ (або ṣ̌) /ʂ, ç, x/ | |
ص s /s/ | ض z /z/ | ط t /t̪/ | ظ z /z/ | ع — /ʔ/ | غ ğ /ɣ/ | ف f /f/ | ق q /q/ | ک k /k/ | ګ g /ɡ/ | ل l /l/ | |
م m /m/ | ن n /n/ | ڼ ṇ /ɳ/ | و w, ū, o /w, u, o/ | ه h, a, ə /h, a, ə/ | ي y, ī /j, i/ | ې e /e/ | ی ay, y /ai, j/ | ۍ əi /əi/ | ئ əi, y /əi, j/ |
- Заўвагі
- У пачатку слова літара آ адлюстроўвае падоўжаную галосную /ɑ/, літара ا — гартанную змычку (/ʔ/). У сярэдзіне ці ў канцы слоў літарай ا пазначаецца гук /ɑ/ у пазіцыі, калі ён знаходзіцца пасля галоснай.
- Літара ړ у выпадку, калі яна знаходзіцца ў канцавой пазіцыі ў складзе, пазначае гук /ɻ/, у адваротным (у пазіцыі не ў канцы склада) — гук /ɺ̢/.
- Літара ف звычайна вымаўляецца гэтак жа, як і پ.
- Літары ق ف ع ظ ط ض ص ح ﺫ ث сустракаюцца толькі ў запазычаннях, пераважна арабскага паходжання. Пры гэтым восем з іх, а іменна літары ع ظ ط ض ص ح ﺫ ث, не маюць гукавой нагрузкі наогул, зліваючыся з іншымі гукамі.
- Літара ی змяняе сваё значэнне ў адрозненне ад таго, пасля якога гука яна знаходзіцца: пасля зычнага яна абазначае гук /ai/, пасля галоснага — /i/.
- Літара ئ можа таксама абазначаць гук /j/.
- У правінцыі Хайбер-Пахтунхва літары ی ,ې ,ۍ ,ئ могуць замяняцца на літару ے пісьменнасці урду.
- Літара ک можа таксама запісвацца як ګ ,ك — як گ.
- Знак гамза над літарай ﺉ можа запісвацца правей — ٸ.
Гісторыя
З XVII ст. сярод пуштунскіх дзеячаў актывізаваліся спрэчкі наконт ужывання шрыфту ў пісьменнасці мовы пушту. Так, рух, які гуртаваўся вакол паэта Піра Рашані, аддаваў перавагу шрыфту насталік, які выкарыстоўваўся ў персідскай мове ў адрозненне ад арабскай. Аднак паслядоўнікі іншых дзеячаў (напрыклад, Ахунда Дарвеза) прытрымліваліся арабскага шрыфту насх, тлумачачы гэта жаданнем абароны рэлігіі ад вызначанага ўплыву з боку сект. На цяперашні час у пісьменнасці мовы пушту выкарыстоўваецца шрыфт насх з невялікімі адаптацыямі ў вёрстцы.
Пуштунская пісьменнасць мае рад адрозненняў ад арабскай. Напрыклад, літары, якімі абазначаюцца рэтрафлексныя зычныя /ʈ /, /ɖ /, /ɺ̢ /, /ɳ / запісваюцца як арабскія літары тэ, дал, рэ, нун, аднак да іх дадаюцца дыякрытычныя знакі, якія маюць выгляд колца пад літарай. Літары ښ і ږ адрозніваюцца ад س ,ﺭ наяўнасцю кропкі знізу і зверху адпаведна. Літары, якімі абазначаюцца гукі t͡s, d͡z выглядаюць як літара ح з трыма кропкамі наверсе і гамзой наверсе адпаведна — څ ды ځ. Для пазначэння асаблівых галосных гукаў і дыфтонгаў пуштунская пісьменнасць мае літары ی, ې, ۀ, ۍ. У мове пушту ў цэлым выкарыстоўваецца 28 літар арабскае пісьменнасці і 3 дадатковыя з персідскай і ўрду.
Дыякрытычны знак над літарай ځ у ранейшых варыянтах меў выгляд, які можна прыкладна апісаць як паменшаны дыякрытычны знак над літарай ك. На цяперашні час, аднак, падобны знак даволі складана знайсці ў шрыфтах.
У найранейшым з вядомых рукапісаў на мове пушту (1651 год)[47] для пазначэння гукаў /t͡s/, /d͡z/ выкарыстоўвалася літара ڊ, аднак у 1696—1697 гадах яе скора змяніла літара څ. Цяпер літара څ ужываецца толькі для пазначэння гука /t͡s/.
Дыякрытычныя знакі
У мове пушту выкарыстоўваюцца чатыры дыякрытычныя знакі: зваракай, пеш, зэр і звар. Дыякрытычныя знакі не лічацца асобнымі літарамі, а само іх ужыванне не з’яўляецца абавязковым. Між тым, яны часам выкарыстоўваюцца ў мэтах адрознівання слоў з аднолькавым напісаннем.
Дыякрытычныя знакі пуштунскай пісьменнасці.
Remove ads
Дыялекты
У мове пушту вылучаюцца два галоўныя дыялекты: «мяккі» (поўдзень) і «цвёрды» (поўнач), якія падзяляюцца адпаведна на паўднёваўсходні і паўднёвазаходні ды паўночназаходні і паўночнаўсходні. Граніца між абодвума дыялектамі праходзіць па правінцыях Забуль і Пактыка, збочваючы потым на афгана-пакістанскую мяжу. «Цвёрды» дыялект распаўсюджаны на ўсходзе і паўночным усходзе Афганістана, цэнтры і поўначы Хайбер-Пахтунхвы і паўночнай частцы ФКПТ (Пакістан). «Мяккі» дыялект распаўсюджаны на поўдзень, а іменна на поўдні Афганістана, поўначы правінцыі Белуджыстан (Пакістан), паўднёвых рэгіёнах правінцыі Хайбер-Пахтунхва і федэральна кіруемых племянных тэрыторый; пры гэтым «цвёрды» дыялект мае больш носьбітаў. Існуюць іншыя варыянты дыялекталагічнай класіфікацыі пушту[48]: напрыклад, падзел на паўночны, цэнтральны, паўднёвы дыялекты і дыялект ванеці .
Марфалагічныя адрозненні між дыялектамі з’яўляюцца даволі слабымі, асноўным крытэрыем адрозненняў паміж дыялектамі з’яўляюцца фаналагічныя адрозненні[47][49], у прыватнасці адпавяданне адной зычнай іншай зычнай у іншым дыялекце, а іменна[заўв 2]:
Тым не менш, некаторыя дыялекты (напрыклад, цэнтральна-ўсходнія) маюць выразна акрэсленую лексічную разнастайнасць і тэндэнцыю да змены вымаўлення галосных гукаў; найбольш адметныя змены галосных адбываюцца ў цэнтральна-ўсходніх дыялектах мясцовасцей Тані, Вазірыстан і Бану: звычайныя пуштунскія [a], [ɑ], [u], [o] пераходзяць у іх у галосныя [ɑ], [o], [i], [e] адпаведна.
Дыялект ванеці, распаўсюджаны ў пакістанскай правінцыі Белуджыстан, мае даволі значную ступень адрознення ад астатніх дыялектаў пушту, і таму можа лічыцца асобнай мовай, якая аддзялілася ад пушту ў сярэдневяковы перыяд[50].
Паўднёвакандагарскі дыялект з’яўляецца найбольш кансерватыўным адносна фанетыкі, захоўваючы рэтрафлексныя фрыкатывы і альвеалярныя афрыкаты, якія не зліліся з іншымі гукамі[44].
Як адзначана вышэй, адной з асноўных асаблівасцей з’яўляецца розніца ў вымаўленні тых ці іншых гукаў. Ніжэй адлюстроўваецца розніца ў рэалізацыі гэтых гукаў у дыялектах тых ці іншых мясцовасцей (пяць з іх запісаныя арабскай пісьменнасцю, два — лацініцай. Транскрыпцыя падаецца паводле IPA).
У табліцы ніжэй адлюстроўваюцца прыклады некаторых дыялектных адрозненняў паміж дыялектамі тых ці іншых рэгіёнаў.
Remove ads
Развіццё літаратуры
У пуштунамоўным насельніцтве здаўна склаліся традыцыі вуснай творчасці, у тым ліку прыказак, апавяданняў і вершаў. Рост пісьмовай літаратурнай традыцыі адзначаўся ў XVII ст. (гл. вышэй).
Першым навучальным тэкстам на мове пушту сталі «Ma’refa al-Afghāni» («Уводзіны ў афганскую мову [пушту]») аўтарства Піра Махамада Какера. У 1805 годзе ў Індыі выйшла першая граматыка з апісаннем пуштунскіх дзеясловаў пад назваю «Riāz al-Muhabat» («Навучанне ў пачуцці»). Праз тры гады Навабула Яр Хан напісаў працу па пуштунскай лексіцы «Ajāyeb al-Lughat» («Цуды моў»).
Remove ads
Заўвагі
Зноскі
- Артыкулы 16 і 20 часткі 1 (англ.). Канстытуцыя Афганістана (3 лістапада 2013).
- Population by Mother Tongue (англ.)(недаступная спасылка). Population Census Organization, Government of Pakistan (3 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2011. Праверана 8 лютага 2015.
- Sebeok, Thomas Albert. Current Trends in Linguistics: Index. — Walter de Gruyter, 1976. — 705 с.
- G. Morgenstierne.. AFGHANISTAN vi. Paṧto (англ.). Encyclopaedia Iranica (3 лістапада 2013).
- Henderson, Michael. The Phonology of Pashto. — University of Wisconnsin Madisson. Архівавана 4 кастрычніка 2012.
- Henderson, Michael. Four Variaties of Pashto. — Journal of the American Oriental Society, 1983.
- Darmesteter, James. Chants populaires des Afghans. — Paris, 1890.
- Nicholas Sims-Williams. Eastern Iranian languages. — Encyclopaedia Iranica, Online Edition, 2010.
- Banting, Erinn. Afghanistan: The land. — Crabtree Publishing Company, 2003. — С. 4. — ISBN 0-7787-9335-4.
- Paul M. Lewis. Pashto Family Tree. — 16. — Dallas, Texas: Ethnologue: Languages of the World, 2009. — (SIL International).
- Penzl, Herbert; Ismail Sloan. A Grammar of Pashto a Descriptive Study of the Dialect of Kandahar, Afghanistan. — Ishi Press International, 2009. — С. 210. — ISBN 0-923891-72-2.
- Paul M. Lewis. Pashto, Northern. — 16. — Dallas, Texas: Ethnologue: Languages of the World, 2009. — (SIL International).
- Pashto Архівавана 5 верасня 2015.. Omniglot.com.
- Thomson, Gale. 2 // Countries of the World & Their Leaders Yearbook 08. — European Union: Indo-European Association, 2007. — С. 84. — ISBN 0-7876-8108-3.
- Pashto language . Encyclopædia Britannica (3 лістапада 2013).
- Languages: Afghanistan(недаступная спасылка). The World Factbook. Central Intelligence Agency (3 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2013. Праверана 8 лютага 2015.
- Brown, Keith; Sarah Ogilvie. Concise encyclopedia of languages of the world. — Elsevie, 2009. — С. 845. — ISBN 0-08-087774-5.
- University of California, Los Angeles. Pashto(недаступная спасылка). UCLA International Institute: Center for World Languages (3 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2009. Праверана 8 лютага 2015.
- Ch. M. Kieffer. AFGHANISTAN v. Languages. — Encyclopædia Iranica.
- Columnists, The Pakhtun in Karachi . Time (3 лістапада 2013).
- Report: Demographic divide by Zia Ur Rehman Архівавана 9 снежня 2012.
- Walter R Lawrence. {{{загаловак}}}. — Provincial Series. — Imperial Gazetteer of India. — С. 36-37.
- Languages of United Arab Emirates . SIL International. Ethnologue: Languages of the World (3 лістапада 2013).
- Перепись населения Республики Беларусь 2009 года (руск.)(недаступная спасылка). Белстат (12 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2012. Праверана 8 лютага 2015.
- Modarresi, Yahya: Iran, Afghanistan and Tadjikistan. 1911—1916. In: Sociolinguistics, Vol. 3, Part. 3. Ulrich Ammon, Norbert Dittmar, Klaus J. Mattheier, Peter Trudgill (eds.). Berlin, De Gryuter: 2006. p. 1915. ISBN 3-11-018418-4
- Tariq Rahman. Pashto Language & Identity Formation in Pakistan. Contemporary South Asia, July 1995, Vol 4, Issue 2, p151-20.
- Lorenz, Manfred. Die Herausbildung moderner iranischer Literatursprachen. In: Zeitschrift für Phonetik, Sprachwissenschaft und Kommunikationsforschung, Vol. 36. Akademie der Wissenschaften der DDR. Akademie Verlag, Berlin: 1983. P. 184ff.
- Hussain, Rizwan. Pakistan and the emergence of Islamic militancy in Afghanistan. — Burlington, Ashgate, 2005. — С. 63.
- István Fodor, Claude Hagège. Reform of Languages. Buske, 1983. P. 105ff.
- Campbell, George L.: Concise compendium of the world’s languages. London: Routledge 1999.
- Dupree, Louis: Language and Politics in Afghanistan. In: Contributions to Asian Studies. Vol. 11/1978. p. 131—141. E. J. Brill, Leiden 1978. p. 131.
- Spooner, Bryan: «Are we teaching Persian?». In: Persian studies in North America: studies in honor of Mohammad Ali Jazayery. Mehdi Marashi (ed.). Bethesda, Iranbooks: 1994. p. 1983.
- Septfonds, D. 2006. Pashto. In: Concise encyclopedia of languages of the world. 845—848. Keith Brown / Sarah Ogilvie (eds.). Elsevier, Oxford: 2009.
- Morgenstierne, Georg. AFGHANISTAN vi. Paṧto. — Encyclopaedia Iranica. — 1983.
- Comrie, Bernard. The World's Major Languages. — Oxford University Press, 1990. — С. 549.
- Translated by George Rawlinson. The History of Herodotus Chapter 7 (англ.)(недаступная спасылка). The History Files. 440 BC (3 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2012. Праверана 8 лютага 2015.
- Nath, Samir. Dictionary of Vedanta. — Sarup & Sons, 2002. — С. 273. — ISBN 81-7890-056-4.
- Abdul Hai Habibi. Afghan and Afghanistan . alamahabibi.com (3 лістапада 2013).
- History of Afghanistan . Encyclopædia Britannica (3 лістапада 2013).
- Noelle-Karimi, Christine; Conrad J. Schetter, Reinhard Schlagintweit. Afghanistan – a country without a state?. — University of Michigan, United States: IKO, 2002. — С. 18. — ISBN 3-88939-628-3.
- John Leyden, Esq., M.D. and William Erskine, Esq., ed.. Events Of The Year 910 (1525) (англ.). Memoirs of Babur. Packard Humanities Institute (3 лістапада 2013).
- Emeneau, M. B. (1962) «Bilingualism and Structural Borrowing» Proceedings of the American Philosophical Society 106(5): pp. 430—442, p. 441
- Michael M.T. Henderson, Four Varieties of Pashto
- Vladimir Kushev.. Areal Lexical Contacts of the Afghan (Pashto) Language (Based on the Texts of the XVI-XVIII Centuries) (англ.). Iran and the Caucasus. Brill (3 лістапада 2013).
- Census of India, 1931, Volume 17, Part 2. — Times of India, 1937.
- D. N. MacKenzie, «A Standard Pashto», Khyber.org(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2021. Праверана 8 лютага 2015.
- Напрыклад, паводле SIL: Lewis, M. Paul (ed.), 2009. Language Family Trees. Ethnologue: Languages of the World, Sixteenth edition. Dallas, Tex.: SIL International.
- Herbert Penzl. «Orthography and Phonemes in Pashto (Afghan)». Journal of the American Oriental Society, Vol. 74, No. 2. (Apr. — Jun., 1954), pp. 74-81.
- Hallberg, Daniel G. 1992. Pashto, Waneci, Ormuri. Sociolinguistic Survey of Northern Pakistan, 4.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads