Пшанічная мука
парашок з памолу пшаніцы для ўжывання ў ежу чалавекам From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мука пшанічная — гэта парашкападобны прадукт, які атрымліваюць пры размолванні зерня пшаніцы.
Гатункі
Па якасці мука пшанічная выпрацоўваецца пяці гатункаў: крупчатка, вышэйшы, 1-й, 2-й гатункі і шатраваная мука (шатроўка).[3] Гатункі мукі адрозніваюцца колерам, буйнасцю памолу, хімічным складам, утрыманнем клейкавіны, хлебапякарнымі ўласцівасцямі і іншымі паказчыкамі.
Крупчатку атрымліваюць з сумесі мяккіх шклопадобных і цвёрдых гатункаў пшаніцы. Яна багатая на крухмал і бялкі. Змест сырой клейкавіны ў крупчатцы не менш чым 30 %.[3]
Колер крупчаткі белы або крэмавы, з жаўтлявым адценнем. Выкарыстоўваюць крупчатку для падрыхтоўкі здобных дражджавых вырабаў.
Муку вышэйшага гатунку атрымліваюць з мяккіх шклопадобных і паўшклопадобных гатункаў пшаніцы. Утрыманне сырой клейкавіны не менш за 28 %.[3] Колер мукі белы ці белы з крэмавым адценнем.
Мука мае высокія хлебапякарныя ўласцівасці, шырока выкарыстоўваецца ў кандытарскай вытворчасці.
З мукі вышэйшага гатунку выпякаюць вырабы з дражджавога, бісквітнага, шаравога, заварнога, пясочнага цеста.
Мука 1-га гатунку вельмі мяккая, танчэйшага памолу, чым вышэйшага, колер белы, з лёгкім жаўтлявым адценнем.
Мука 2-га гатунку Больш грубага памолу, чым першага гатунку, колер белы з прыкметна жаўтлявым або шараватым адценнем.
Remove ads
Зноскі
- Teran T. D., Suckow T. So schmeckt Zukunft: Der kulinarische Kompass für eine gesunde Erde / Hrsg.: WWF Deutschland — 2021.
- Hoekstra A. Y., Mekonnen M. M. Table 3 // The green, blue and grey water footprint of crops and derived crop products // Hydrology and Earth System Sciences — Copernicus Publications, 2011. — Vol. 15, Iss. 5. — P. 1577–1600. — ISSN 1027-5606; 1607-7938 — doi:10.5194/HESS-15-1577-2011
- Зайцева Г. Т., Горпинко Т. М. Технологія виготовлення борошняних кондитерських виробів : Підруч. для проф.-техн. навч. закладів. — К. : Вікторія. 2002. — 400 с. ISBN 966-95870-6-9
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads