Пярнуская шаша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пярнуская шаша (эст.: Pärnu maantee) — магістраль Таліна, Эстонія.
Remove ads
Геаграфія
Пачынаецца ад плошчы Віру. Першая па працягласці вуліца горада — 14,078 км. Мае самую вялікую нумарацыю дамоў. Пралягае праз гарадскія раёны Кесклін (мікрараёны Ваналін, Сюдалін, Татары, Тынісмяэ, Уус-Мааільм, Веэрэні і Кітсекюла), Крысційнэ (мікрараён Ярвэ) і Нымэ (мікрараёны Лійва, Рахумяу, Пымя, Хымэ).
Частка аўтамагістралі E67 (Via Baltica).
З сярэдзіны 1930-х гадоў забудоўвалася па спецыяльна распрацаваным горадабудаўнічым плане, тут былі пабудаваны першыя эстонскія «небаскробы» (1934).
У пачатку ХХ стагоддзя вуліца насіла назвы Вялікая Пярноўская вуліца і Пярноўская вуліца. Падчас нямецкай акупацыі (1941—1944) вуліца называлася па-нямецку — Pernausche Straße.
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў старой частцы шашы былі ўзведзены новыя будынкі — кінатэатр «Космас» (1964), жылы дом калгаса імя Кірава (1977), Дом друку (1972), а таксама некалькі пяціпавярховых жылых дамоў.
На ўчастку шашы за віядукам праз чыгунку была знесена большая частка драўлянай жылой забудовы, яе змянілі шматкватэрныя чатырох-пяціпавярховыя дамы, а далей да гарадской мяжы — новыя карпусы шэрагу прамысловых прадпрыемстваў: Электратэхнічнага завода ім. Пегельмана, фабрыкі «Kalev», Эксперыментальнай лыжнай фабрыкі «Дынама», Талінскага камбіната малочных прадуктаў, ВА «Сілікат», прадпрыемствы «Кааператар» і інш.
У 2014 годзе завершана рэканструкцыя шашы паміж плошчай Свабоды і вуліцай Тондзі.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads