Пярэвалачня (вёска)
вёска From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пярэ́валачня[1] (трансліт.: Piarevalačnia, руск.: Переволочня) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Коханаўскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
На пачатку XIV ст. сяло Перавалочня (Переволочня) належала да Варанцэвіцкага ўдзела Друцкага княства. У 1455 годзе згадваецца князь Андрэй, ранейшы ўладальнік Варанцэвічаў і Падбярэззя, але яго паходжанне пэўна не вядома. Да сярэдзіны XIV ст. удзел раздрабніўся на долі паміж спадчыннікамі, часткова перайшоў да вялікага князя, які часткамі надаваў яго іншым асобам. Напэўна, і Перавалочня была падзелена і долямі ўваходзілі ў розныя часткі колішніх Варанцэвіцкіх уладанняў. Да 1540 года доля ў Перавалочні, разам з долямі ў Астрашапках, Башарове і Палюдаве, называецца «прысёлкам» маёнтка Падбярэззе князя Сямёна Ямантавіча[2], хто валодаў іншымі долямі сяла не вядома.
У 1559 годзе «воласць Варанцоўская», то бок частка ранейшага Варанцэвіцкага ўдзела (саміх Варанцэвічаў у «воласці» не было), складам з доляў у Перавалочні, Астрашапках, Стайках, Грушцы, Ельнянах, Шырневічах і Сакаловічах, невядома ад каго і чаму перайшла ў вялікакняскія ўладанні Аршанскага павета. У 1560 годзе сёлы «воласці Варанцоўскай» былі апісаны ў інвертары Аршанскага замка[3].
У 1924—1939 гадах цэнтр Пярэвалачненскага (Перавалачнянскага) сельсавета.
29 сакавіка 2013 года да вёскі далучана сяло Пярэвалачня[4].
Remove ads
Вядомыя асобы
- Алесь Петрашкевіч (1930—2012) — беларускі гісторык, драматург і сцэнарыст.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads