Пясчаная бура

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пясчаная бура
Remove ads

Пясчаная бура, пылавая бура, пылавая завіруха[1] — бура, якая падымае аблокі пяску або пылу перад сабой[2].

Thumb
Пясчаная завіруха ў раёне Застружжа, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь. Красавік 2020 года.

Прычыны пясчаных бур

Пясчаныя буры (завірухі) узнікаць у тым ліку праз выкарастанне вялікіх плошчаў зямлі пад інтэнсіўную сельскую гаспадарку, уключна з:

  • асушэннем балот,
  • вырубаннем лясоў,
  • штогадовай запашкай,
  • выпасам скаціны і г.д.

Як вынік глебы становіцца ўразлівымі ад вятроў (ветравая эрозія).[3]

Для гародаў гэта таксама справядліва, там павышаецца колькасць пылу праз нізкі ўзровень азялянення і скашвання травы пад нуль.

Пясчаныя буры правакуюцца засухамі і прыводзяць да апустыньвання. Працэс просты, меней даджоў -- меней раслін, якія звязваюць глебу каранямі. Пры нізкай вільготнасці глеба хутэй драбніцца на часцінкі і яны выдуваюцца.

Remove ads

Ветраная эрозія

Ветраная эрозія -- асноўная прычына пясчаных бураў і небяспечна для:

  • сельскай гаспадаркі -- знішчае ўрадлівую верхнюю частку глебы і арганічныя кампаненты, таксама глебы могуць засольвацца з-за ветраных бур.
  • глеб -- можа мяняць хімічны склад, удзейнічаюць гэтым жывёл і расліны, таксама выціскаюць іх са звычайнага біяцэноза.
  • забудовы -- можа быць занесена пяском і такім чынам пашкоджаны або разбураны.
  • эканамічнай актыўнасці -- пясчаныя буры перашкаджаюць камерцыйнай актыўнасці, вымушаюць ачышчаць і мыць тэрыторыю.[4]
Remove ads

Уздзеянне на здароўе чалавека

Найбольшае ўздзеянне пыл аказвае на дзяцей, старых і тых, хто мае хваробы лёгкіх і дыхальных шляхоў (напрыклад, астму). Дактары раяць звяртацца пры праяўленні любых сімптомаў рэсператарных захворванняў: казытанне носа, горла, глоткі, дыхальных шляхоў.[3][4]

Пясчаныя буры ў Беларусі

  • 4 студзеня 2025, Салігорск. Зафіксаваная рэдкая ў гэты час пясчаная завіруха.[5][6]
  • 29 ліпеня 2024, Брэст.[7]
  • 11 чэрвеня, 2020, Мінск, раён старога аэрадрома.[8]
  • красавік, 2020, буры здарыліся ў Лоеўскім, Хойніцкім, Брагінскім, Рэчыцкім і іншых раёнах Гомельскага Палесся.[9]
  • 16 красавіка 2020 года, Гомель[10][11].
  • 13 красавіка 2020 года, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць[12].
  • 24 красавіка 2019 года Бяроза[13].
  • 30 мая 2018 года, Лідскі раён, Гродзенская вобласць[14].
  • 15 красавіка 2015, Салігорск.[15]
Remove ads

Галерэя

Зноскі

  1. Як пасля канца свету. Аграсядзібу ў Салігорскім раёне занесла зямлёй . Наша Ніва (4 студзеня 2025). Праверана 9 студзеня 2025.
  2. reform.news. ГАИ предупредила о нулевой видимости на дорогах под Солигорском из-за песчаной бури (руск.). REFORM.news (ранее REFORM.by) (4 студзеня 2025). Праверана 9 студзеня 2025.
  3. Прыгарад Брэста накрыла пясчаная бура ФОТАФАКТ . Наша Ніва (29 ліпеня 2024). Праверана 29 ліпеня 2024.
  4. Planeta Belarus. Пустыня наступает, 30.04.20(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2020. Праверана 5 мая 2020.
  5. Відэафакт: Гомель накрыла наймацнейшая пясчаная бура . charter97.org. Праверана 29 ліпеня 2024.
  6. Беларусь, Sputnik. Пясчаная бура ў Салігорску (руск.). Sputnik Беларусь (15 красавіка 2015). Праверана 29 ліпеня 2024.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads