Пятніцкае прадмесце
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пятніцкае прадмесце, Пятніцкі канец — найстаражытнейшае прадмесце Мінска. Паводле звестак археалагічных раскопак, гарадскі пасад узнік на гэтым месцы яшчэ ў XII—XIII стст.
На тэрыторыі Пятніцкага канца размяшчалася Пятніцкая царква (пэўна, ад яе і пайшла назва прадмесця) і Пятніцкая вуліца.
З цягам часу частыя паводкі прымусілі жыхароў пакінуць гэтую нізінную мясцовасць. Яна была адведзеная пад могілкі. Паступова дзялянка ўсё больш забалочвалася і ператваралася ў пустэчу. Пазней татарскае насельніцтва заняло гэтыя землі пад агароды.
З XVI ст. гэтая мясцовасць вядомая як Татарскае прадмесце.[1]
Remove ads
Зноскі
- Татарская Слабада, Татарскае прадмесце, Татарскі канец // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. С. 552—553
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads