Пяты элемент
гандлёвая сетка Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Пяты элемент» — беларуская сетка крам бытавой тэхнікі і электронікі. Станам на лістапад 2019 года — найбуйнейшая ў краіне па ліку крам гандлёвая сетка (61 крама).
Remove ads
Гісторыя
1994
Першая рознічная крама была адчынена ў Мінску на вул. Кульман. Працяглы час была вядома як крама BOSCH.
2005
Адкрылася другая крама — у Мінску на праспекце Незалежнасці, вядомая як Sony, а таксама трэцяя — у Гродне, вядомая як Samsung.
2006
Адкрыццё крамы ў Магілёве адбываецца ўжо пад гандлёвай маркай «Пяты элемент». Упершыню ў Беларусі ў крамах гэтай сеткі быў рэалізаваны продаж бытавой тэхнікі ў растэрміноўку без пераплаты.
2007
Адкрыццё крамы ў Бабруйску.
2008
Адкрываецца 8 крам у Оршы, Пінску, Маладзечне, Полацку, Брэсце, Гродне, Салігорску, Наваполацку. «Пяты элемент» становіцца афіцыйным прадстаўніком беларускіх заводаў «Атлант», «Гарызонт», «Віцязь», «Гефест».
2009
Адкрываецца 3 крамы ў Гомелі, Жлобіне, Баранавічах, а таксама 2 новыя крамы ў Мінску на вуліцы Маякоўскага і праспекце Дзяржынскага.
2010
Адкрываецца пятая крама ў Мінску на вуліцы Адзінцова, другая крама ў Магілёве і Гомелі, а таксама крамы ў Віцебску і Барысаве.
Усенародным і адкрытым галасаваннем на партале Interfax.by сетка крам «5 элемент» прызнаная сеткай № 1 сярод крам бытавой тэхнікі.
2011
Сумесна з вядомай еўрапейскай кансалтынгавай кампаніяй «Пяты элемент» пачаў рэалізацыю праектаў рэстайлінгу гандлёвай маркі і пабудовы «ідэальных» крам электронікі і бытавой тэхнікі. Адбываецца 4 адкрыцця крам у новым фармаце — у Віцебску, Полацку, Брэсце і Мінску. У кампаніі з’яўляецца свой Сэрвісны цэнтр і новы лагатып.
2012
З адкрыццём новых крам у Лідзе, Гродне, Гомелі і Кобрыне сетка налічвала 29 крам.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads