Пяцьдзясят адценняў шэрага (фільм)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Пяцьдзесят адценняў шэрага» (англ.: Fifty Shades of Grey) — амерыканскі кінафільм 2015 года рэжысёра Сэм Тэйлар-Джонсан па аднайменным рамане пісьменніцы Э. Л. Джэймс. Галоўныя ролі выканалі Дакота Джонсан і Джэймі Дорнан.
Сусветная прэм’ера адбылося 11 лютага 2015 года на 65-м Берлінскім міжнародным кінафестывалі і паказалі ў кінатэатрах 13 лютага 2015 года.
Remove ads
Сюжэт
Май 2011 года. Анастэйша Стыл — сціплая студэнтка літаратурнага факультэта на паўночным захадзе ЗША — жыве ў амерыканскім Ванкуверы ўдваіх з сяброўкай-аднакурсніцай Кэтрын (Кейт) Кавана. За тыдзень да выпускнога ва ўніверсітэце Анастэйша, па просьбе захварэлай Кейт замяніць яе, едзе ў Сіэтл і бярэ інтэрв’ю ў маладога прыгажуна-мільярдэра Крысціяна Грэя (англ.: Grey — шэры). Інтэрв’ю складваецца не вельмі ўдала, і Анастэйша сумняваецца, што яны калі-небудзь сустрэнуцца зноў. Нечакана Грэй з’яўляецца ў гаспадарчай краме, дзе дзяўчына працуе прадаўшчыцай, і купляе там кабельныя сцяжкі, ізаляцыйную стужку і вяроўку. Іх знаёмства працягваецца, Анастэйша паступова дазнаецца пра таемныя сексуальныя захапленні багацея, становіцца прадметам яго апантанасці.
Наступную паездку ў Сіэтл яна здзяйсняе ўжо на асабістым верталёце мільярдэра. І затым у статусе каханай, пераадольваючы страхі і сумневы, спасцігае таямніцу «чырвонага пакоя», абмяркоўвае незвычайны дагавор і прымае ўдзел у ажыццяўленні шакавальных фантазій…
Remove ads
Зноскі
- http://www.tomatazos.com/peliculas/3525/Cincuenta-Sombras-de-Grey Праверана 12 красавіка 2016.
- https://www.amctheatres.com/movies/fifty-shades-of-grey Праверана 12 красавіка 2016.
- http://www.mafab.hu/movies/fifty-shades-of-grey-133259.html Праверана 12 красавіка 2016.
- https://www.siamzone.com/movie/m/7509 Праверана 12 красавіка 2016.
- http://www.metacritic.com/movie/fifty-shades-of-grey Праверана 12 красавіка 2016.
- http://www.filmaffinity.com/en/film124904.html Праверана 12 красавіка 2016.
- http://movieweb.com/movie/fifty-shades-of-grey/ Праверана 12 красавіка 2016.
- http://www.bbfc.co.uk/releases/fifty-shades-grey-film Праверана 12 красавіка 2016.
- http://www.imdb.com/title/tt2322441/fullcredits Праверана 12 красавіка 2016.
- Box Office Mojo — 1999. Праверана 7 сакавіка 2019.
- http://movieplayer.it/film/cinquanta-sfumature-di-grigio_33710/ Праверана 12 красавіка 2016.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads