Пётр Антоні Твардоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пётр Анто́ні Твардо́ўскі (XVIII—XIX стст.) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, генерал-маёр.

Хуткія факты Пётр Антоні Твардоўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Твардоўскіх герба «Агоньчык».

Генерал-маёр, камандуючы кавалерыяй у Другой дывізіі літоўскіх войскаў у 1793 годзе, камендант-брыгадзір 1-й брыгады народнай кавалерыі войскаў Вялікага Княства Літоўскага і 2-й брыгады народнай кавалерыі войскаў Вялікага Княства Літоўскага ў 1790 годзе.

Удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года. Падчас Таргавіцкай канфедэрацыі заставаўся на службе. Адведаў Станіслава Аўгуста Панятоўскага на высылцы ў Гародні.

Каля 1780 года набыў Халожын і Велясніцу, дзе будуе радавы маёнтак, адзін з самых вялікіх на Піншчыне.

Remove ads

Сям’я

Меў сына Юзафа (1786—1840), доктара філасофіі, прафесара матэматыкі і рэктара Віленскага ўніверсітэта ў 1823—1825 гадах.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads