Пётр Емяльянавіч Вашкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пётр Емялья́навіч Вашке́віч (1900, Гатава, Мінскі раёнверасень 1938) — беларускі архівіст, ахвяра сталінскіх рэпрэсій.

Хуткія факты Пётр Емяльянавіч Вашкевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1900 годзе ў вёсцы Гатава Мінскага павета[1].

У 1916—1918 гадах працаваў у гасцініцах г. Мінска, на будаванні дамоў на вёсках. На пачатку 1919 года ўступіў у партызанскі атрад пад камандаваннем В. Ф. Шаранговіча. У 1920 годзе за ўдзел у партызанскім руху арыштаваны польскімі ўладамі і асуджаны на чатыры гады зняволення. Пасля абмену ў 1921—1922 гадах служыў у Чырвонай Арміі[1].

У 1923—1926 гадах працаваў у сельскай кааперацыі. У 1926 годзе прыняты на працу ў Цэнтрархіў БССР. У 1927 годзе ўступіў ва УКП(б). З кастрычніка 1926 па красавік 1929 года — загадчык Аршанскага акруговага аддзялення Цэнтрархіва. Са снежня 1928 па красавік 1929 года вучыўся на чатырохмесячных архіўных курсах пры Цэнтральным архіўным упраўленні РСФСР[1].

У красавіку 1929 года прызначаны загадчыкам Магілёўскага гістарычнага архіва і сакрэтнага архіва ЦАУ БССР у Магілёве. З верасня 1929 года — загадчык Віцебскага гістарычнага архіва. У сакавіку 1931 года ўзначаліў Менскі гістарычны архіў, а ў маі 1936 года — Цэнтральны дзяржаўны архіў Кастрычніцкай рэвалюцыі БССР[1].

У лістападзе 1937 года зволены з пасады[1]. Арыштаваны 16 лютага 1938 года[2]. 20 верасня 1938 года прыгавораны да вышэйшай меры пакарання[2]. Расстраляны 11 лістапада 1938 года[2] (паводле іншых звестак — у верасні 1938 года[1]). Рэабілітаваны 4 лютага 1960 года[2][1].

Remove ads

Сям’я

У крыніцах сустракаецца таксама інфармацыя пра Паўла Емяльянавіча Вашкевіча (нар. 10 лютага 1888, в. Гатава), верагодна, брат Пятра Вашкевіча, правадніка спальнага вагона прамога паведамлення на станцыі Мінск, які быў арыштаваны 24 жніўня 1937 года і расстраляны 18 лістапада 1937 года[3].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads