Пётр Сцяпанавіч Лісіцын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Сцяпанавіч Лісіцын (нар. 9 сакавіка 1927, Полацк) — беларускі пісьменнік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і служачага. З канца мая 1942 па ліпень 1944 года — у партызанскім атрадзе «Няўлоўны» Полацкага злучэння. Быў паранены. У 1950 годзе здаў экстэрнам экзамен за сярэднюю школу і паступіў у Рыжскі філіял Усесаюзнага юрыдычнага інстытута, а праз два гады перавёўся ў Латвійскі дзяржаўны ўніверсітэт (скончыў у 1955). Працаваў у сістэме народнай гаспадаркі Латвіі — старшым інжынерам на Рыжскім электралямпавым заводзе, вядучым інжынерам праектна-канструктарскага бюро Упраўлення мясцовай прамысловасці, лабарантам Упраўлення эксіндыцыйнай лоўлі рыбы, інжынерам Рыжскай нарматыўна-даследчай станцыі транспартнага будаўніцтва СССР. Працаваў у органах МУС Латвіі, затым БССР, юрыскансультантам Гродзенскага абласнога вытворчага аб'яднання бытавога абслугоўвання. У 1978—1985 гг. — упаўнаважаны Усесаюзнага агенцтва па аўтарскіх правах па Гродзенскай вобласці. З 1968 года жыве ў Гродна. Сябра СП з 1981 года.
Remove ads
Творчасць
Піша на рускай мове. У 1962 годзе ў газеце Прыбалтыйскай ваеннай акругі «За Родину» апублікаваў першыя апавяданні, у 1969 годзе — у часопісе «Нёман». Аўтар кніг прозы «Февральский наст». (1978), «Росные травы», Хабараўск, (1981), «Трое разных» (1985).
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны I ступені, медалямі, польскім Крыжам партызанскім.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads