Пій VII

251-ы Папа Рымскі (1800—1823) From Wikipedia, the free encyclopedia

Пій VII
Remove ads

Пій VII (лац.: Pius PP. VII), свецкае імя: Грэгорыа Луіджы Барнаба К’ярамонці (італ.: Gregorio Luigi Barnaba Chiaramonti;14 жніўня 1742 — 20 жніўня 1823) — Папа Рымскі з 14 сакавіка 1800 да 20 жніўня 1823 года.

Хуткія факты 251-ы папа, Папярэднік ...

У час яго пантыфікату важным юрыдычным дакументам касцёлу стала падпісаная ў 1801 годзе Піем VII і Напалеонам Банапартам дамова (канкардат) паміж апостальскай сталіцай і Францыяй, якая стала ўзорам для падпісання дамоў паміж Ватыканам і іншымі краінамі Еўропы і Лацінскай Амерыкі. Асноўныя ўмовы канкардату палягалі на тым, што:

  • Каталіцызм абвяшчаўся «рэлігіяй большасці французаў», аднак каталіцызм не лічыўся афіцыйнай рэлігіяй і захоўвалася свабода веравызнання, у прыватнасці, для пратэстантаў.
  • Папа меў права здымаць епіскапаў, аднак дазвол на заняцце даваў французскі ўрад.
  • Дзяржава аплачвала царкоўныя выдаткі, а духавенства дае клятву вернасці дзяржаве.
  • Царква адмаўляецца ад усіх прэтэнзій на зямлю, забраную ад яе пасля 1790 году.

Яшчэ ў 1801 годзе, па просьбе расійскага імператара Паўла І Папа Пій VII аднавіў ордэн езуітаў у Расійскай імперыі, а ў 1814 годзе аднавіў ордэн па ўсім свеце, назваўшы энцыкліку, якая пра гэта абвяшчала, «Sollicitudo omnium ecclesiarum» — Клопат пра ўсю царкву.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads