Піліп Ігаравіч Вайцяховіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Піліп Вайцяховіч (нар. 26 сакавіка 1990, Маладзечна) — беларускі футбаліст, брамнік.

Хуткія факты Піліп Вайцяховіч, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў мінскім МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»), аддаваўся ў арэнду «Полацку». Не змог заняць месца ў аснове мінскага клуба і ў пачатку 2011 года перайшоў у клуб «Фрэй» з трэцяга па рангу дывізіёна Швецыі. У 2012 годзе трапіў у іншы шведскі клуб «Асірыска», дзе быў другім брамнікам.

У сакавіку 2013 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком брэсцкага «Дынама»[3]. Але за брэсцкі клуб правёў толькі адну гульню — 17 сакавіка 2013 года ў Кубку Беларусі супраць СКВІЧа (паражэнне 0:1), пасля чаго трапіў на лаўку запасных. У жніўні 2013 пакінуў брэсцкі клуб[4].

У верасні 2013 года стаў іграком рэчыцкага «Ведрыча-97»[5], дзе стаў гуляць у аснове. У лютым 2014 года зноўку трапіў у Швецыю, стаўшы іграком клуба трэцяга шведскага дывізіёна «АФК Юнайтэд»[6].

У сакавіку 2016 года праходзіў прагляд у фінскім ВПС, але не падышоў[7] і неўзабаве перайшоў у клуб «Умеа»[8]. Пазней гуляў за «Трольхетан» і «Вернаму». У 2018 годзе выступаў за «Васалунд», а ў сакавіку 2019 года вярнуўся ў «Вернаму», з якім у 2020 годзе перамог у трэцім, а на наступны год і ў другім шведскім дывізіёне і выйшаў у Алсвенскан. У 2022 годзе быў асноўным брамнікам каманды ў найвышэйшым дывізіёне, у сезоне 2023 стаў радзей з’яўляцца на полі. У лістападзе 2023 года пакінуў клуб[9].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевыя зборныя розных узростаў, таксама выклікаўся ў алімпійскую зборную Беларусі.

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[10].

Дасягненні

  • Швецыя Пераможца Суперэтан: 2021
  • Швецыя Пераможца Этан: 2020 (зона Поўдзень)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads