Пінская вышэйшая духоўная семінарыя
каталіцкая навучальная ўстанова ў Пінску From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску — вышэйшая каталіцкая спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі святароў. У 2018 года семінарыя страціла статус міждыяцэзіяльнай і рыхтуе будучых святароў толькі для Пінскай дыяцэзіі[1].
Remove ads
Гісторыя
У верасні 1925 года біскуп Зігмунд Лазінскі заснаваў у Пінску вышэйшую духоўную семінарыю ў будынку былога кляштара францысканцаў. Пасля ўз’яднання Беларусі ў верасні 1939 годзе дзейнасць семінарыі ў Пінску была спынена савецкімі ўладамі.
12 верасня 2001 года ў Пінску была адноўлена дзейнасць семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага. Дэкрэт апостальскай сталіцы аб адкрыцці семінарыі падпісаў 31 мая 2001 года Папа Рымскі Ян Павел II[2].
Remove ads
Рэктары
- Вітальд Івіцкі (1925—1926)
 - Ян Васілеўскі (1926—1933)
 - Караль Няміра (1933—1935)
 - Алексій Петрані (1935—1939)
 - Казімір Свёнтак (2001—2003)
 - Ян Саламон (2003—2015)
 - Андрэй Рылка (з 2015)
 
Вядомыя выпускнікі
- Казімір Свёнтак, царкоўны дзеяч, рымска-каталіцкі кардынал.
 - Мечыслаў Багаткевіч, блажэнны Рымска-Каталіцкай Царквы, святар, пакутнік.
 - Фабіян Пачобут-Адляніцкі, беларускі каталіцкі святар.
 
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads