Піпін (кароль Італіі)

сын Карла Вялікага, кароль Італіі (781—810) From Wikipedia, the free encyclopedia

Піпін (кароль Італіі)
Remove ads

Піпін Італьянскі (фр.: Pepin d'Italie) імя пры нараджэнні — Карламан; (777 — 8 ліпеня 810, Мілан) — кароль Італіі з дынастыі Каралінгаў, кіраваў з 781 года. Сын Карла Вялікага і Хільдэгарды Вінцгау.

Хуткія факты Піпін Італьянскі, кароль Італіі ...

15 красавіка 781 года атрымаў ад бацькі Італьянскае каралеўства і новае імя — Піпін, у гонар свайго дзеда.

У 791 годзе Піпін здзейсніў удалы паход супраць князя Беневенцкага Грымаальда III на поўдзень Італіі, падвергшы частку тэрыторыі герцагства спусташэнню. Пазней да Франкскай дзяржавы была далучана Істрыя.

Паход паўтарыўся ў 793 годзе, але быў прыпынены з-за голаду і падзяжу коней.

У 796 годзе Піпін быў накіраваны бацькам супраць авараў. Падышоўшы да Дуная, ён стаў там лагерам; авары, бачачы такую велізарную армію, забілі свайго кагана і з новымі правадырамі паўсталі перад Піпінам, прапануючы яму зямлю і ўладу. Але Піпін рушыў далей на ўсход, разбурыў Рынг (умацаваны лагер, «сталіцу» авараў) і авалодаў вялікай здабычай.

Памёр у Мілане 8 ліпеня 810 года.

Remove ads

Зноскі

1. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 211. — ISBN 978-2-9501509-3-6

2. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 212–214. — ISBN 978-2-9501509-3-6

3. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 212. — ISBN 978-2-9501509-3-6

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads