Пісар дэкрэтавы літоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пісар дэкрэтавы літоўскі
Remove ads

Пісар дэкрэтавы літоўскі — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Загадваў дэкрэтавымі кнігамі Метрыкі ВКЛ. Урад быў утвораны ў 1645 годзе, падлягаў прысязе. 8 жніўня 1699 года выйшла дэкларацыя аб перавазе гэтага ўрада над інстыгатарам літоўскім. Але фактычна гэта тычылася толькі Рамановіча, бо пазней урад размяшчаўся ніжэй за інстыгаторыю.

Пісарамі дэкрэтавымі літоўскімі былі:

Thumb
Ян Яленскі
  • Цыпрыян Павел Бжастоўскі (27.3.1645 — 11.4.1650)
  • Крыштаф Антоні Абрынскі (20.7.1650 — 28.6.1660)
  • Ян Францішак Пазняк (30.6.1660 — 1664?)
  • Казімір Юліян Пухальскі (11.4.1665 — 7.11.1692)
  • Ян Дзянісі Рамановіч (5.1/18.11.1693 — 21.6.1701)
  • Казімір Караль Вайдзевіч (29.9/20.10.1704 — 26.9/12.1707)
  • Самуэль Юровіч (Юрэвіч) (16.11.1709 — 9.1.1720; 9.2.1711 з тытулам пісара дэкрэтавага выступае Марцін Фларыян Карафа-Корбут)
  • Францішак Хжаноўскі (20.5.1721 — 1722)
  • Давід Міцкевіч (13.10.1722 — да 30.4.1737)
  • Калікст Гарноўскі (8.7.1737 — 1746)
  • Рафал Юзаф Яленскі (12.12.1746 — 29.1.1752)
  • Гедэон Яленскі (16.10.1752 — 18.10.1776)
  • Ян Яленскі (29.10.1776 — 1793)
  • Багуслаў Леапольд Аскерка (1793? —)
Remove ads

Літаратура

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads