Піскароўскі парк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Піскароўскі парк — лесапаркавая зона ў Калінінскім раёне Санкт-Пецярбурга, абмежаваная праспектам Непакораных, вуліцай Бутлерава, вуліцай Вернасці і Амурскай вуліцай. На ўсходзе да парку непасрэдна прымыкаюць Піскароўскія мемарыяльныя могілкі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны на месцы цяперашняга парку знаходзіўся лес. З поўначы па ўзлеску праходзіў супрацьтанкавы роў і знаходзілася ўзлётна-пасадачная паласа аэрадрома Гражданка. У лесе праводзілася рыццё акопаў і будаўніцтва бліндажоў. З усходу да лесу прымыкаць Піскароўскія могілкі, у гады блакады — месца масавых пахаванняў ленінградцаў і абаронцаў горада. З поўдня ў 1914 годзе была пракладзеная чыгуначная Злучальная лінія (станцыі Кушалеўка і Піскароўка).
На аснове натуральнага лесу ў 1962 годзе быў створаны парк. Лясная расліннасць спрыяе рассяленню птушак.
Remove ads
Літаратура
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1 (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads