Пітэр Дынклэйдж

амерыканскі акцёр тэатра і кіно From Wikipedia, the free encyclopedia

Пітэр Дынклэйдж
Remove ads

Пітэр Дынклэйдж (англ.: Peter Hayden Dinklage; нар. 11 чэрвеня 1969) — амерыканскі акцёр і кінапрадзюсар.

Хуткія факты Пітэр Дынклэйдж, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Пітэр Дынклэйдж пачаў кар’еру ў 1995 годзе. Шырокая вядомасць прыйшла пасля ролі ў фільме 2003 года «Станцыйны наглядчык[en]», за якую акцёр быў намінаваны на прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША. Пасля гэтага здымаўся ў фільмах «Эльф[en]» (2003), «Суперпёс[en]» (2007), «Прызнайце мяне вінаватым[en]» (2006), брытанскай трагікамедыі «Смерць на пахаванні[en]» (2007), яе аднайменным амерыканскім рэмейку[en] (2010), у экранізацыі чацвёртай кнігі з цыкла «Хронікі Нарніі»: «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян» (2008), а таксама ў супергеройскіх стужках «Людзі Ікс: Дні мінулай будучыні» (2014) і «Мсціўцы: Вайна бясконцасці» (2018).

За ролю Тырыяна Ланістэра[en] ў серыяле «Гульня тронаў» Дынклэйдж быў удастоены чатырох прэмій «Эмі» ў намінацыі «Найлепшая мужчынская роля другога плана ў драматычным тэлесерыяле» (2011, 2015, 2018, 2019) і прэміі «Залаты глобус» за «Найлепшую мужчынскую ролю другога плана — міні-серыял, тэлесерыял або тэлефільм».

Remove ads

Фільмаграфія

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads