Пётр Аляксеевіч Кірылін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пётр Аляксеевіч Кірылін (нар. 12 ліпеня 1954, г. Віцебск) — беларускі мастак.
Remove ads
Біяграфія
У 1981 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава.
З 1980 года прымаў удзел у мастацкіх выстаўках. Удзельнік першага пленэра «Малевич. УНОВИС. Современность» (1994). З 1996 года член Беларускага саюза мастакоў.
Памёр у жніўні 2018 года.
Твочрасць
Працаваў у станковым жывапісе, графіцы. Творам аўтара ўласцівы: выкарыстанне метафізічных вобразных канструкцый, сімвалаў, старанна распрацаваных абстрактных формаў, фігуратыўнасць рэальнага свету, складаная рытмічная арганізацыя кампазіцый, дэкаратыўнасць колеравага вырашэння.
Сярод твораў: «Восеньскі лексікон 1-4», «Крыніцы святла 1-4», «Нябесны пастушок», «Па той бок дабра і зла», «Аблокі», «Маці і сын», «Дабравешчанне», «Утаймавальнік ветру» (1998), «Геаметрычная кампазіцыя», «Блізняты», «Без гравітацыі», «URKALNE DRIVE 1-42», «Вечнасць» (1984), «Лэдзі Ястраб» (2000), кампазіцыі «Рыба» (1986), «Вобразы лесу» (1993), «Плады восені» (1995), «Дыялог са сфінксам» (1996), «Прадчуванне нараджэння» (1997), «Інтуіцыя міфа», «Востраў кахання» (1998), «Востраў загінуўшых караблёў» (1999), «Маска генія» (2000), «Радужны свет» (2002), «Маўчанне» (2004), «Анёлы сусвету» (2007), «Дзяўчынка-магістр», «Дзяўчынка-матылёк», «Дзяўчынка-кветка» (2008); серыі работ «Поліс» (1983), «Антимиры» (1997) і інш.
Творы мастака знаходзяцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Арт-цэнтры М. Шагала, Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва і шматлікіх прыватных калекцыях блізкага і далёкага замежжа.
Remove ads
Зноскі
- Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
