П’етра Масканьі

From Wikipedia, the free encyclopedia

П’етра Масканьі
Remove ads

П’етра Масканьі (італ.: Pietro Mascagni; 7 снежня 1863 — 2 жніўня 1945) — кампазітар і дырыжор італьянскай оперы.

Хуткія факты П'етра Масканьі, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Навучаўся ў Міланскай кансерваторыі. Працаваў дырыжорам у розных тэатрах. Вядомасць набыў пасля напісання оперы «Сельскі гонар» паводле п’есы Джавані Верга. Яе ўпершыню паставілі ў тэатры «Кастанцы», у Рыме ў 1890 годзе. Яна стала адной з першых, якія стварылі ў оперным мастацтве напрамак верызм. «Сельскі гонар» Масканьі мела велізарны поспех у публікі, заваявала сцэны тэатраў Еўропы. У цэнтры твора — трагічная гісторыя кахання. Да іншых вядомых опер Масканьі належаць «Ірыс» (прэм’ера ў 1898 годзе, Рым), «Парызіна» (1913 год, Мілан) і «Маленькі Марат» (1921 год, Рым). Пісаў аркестравую музыку, музыку да фільмаў, стварыў некалькі аперэт.

Як музычны педагог Масканьі ў 1895—1902 гг. узначальваў Музычны ліцэй імя Расіні ў Пезара. Яго вучнем быў заснавальнік футурызму ў музыцы Франчэска Баліла Пратэла. Стрыечны брат і вучань Масканьі, Марыа Масканьі, таксама стаў прыкметным дзеячам італьянскай музычнай адукацыі.

Remove ads

Творы

• «Сельскі гонар» (Cavalleria rusticana) (1890)
• «Сябар Фрыц» (L’amico Fritz) (1891). Па аднайменным рамане Эркмана і Шатрыяна (Emile Erckmann і Pierre-Alexandre Chatrian)
• «Браты Ранцау» (I Rantzau) (1892). Па рамане «Два брата» Эркмана і Шатрыяна.
• «Вільям Раткліф» (Guglielmo Ratcliff) (1895). Па аднайменнай п’есе Гейнэ
• Silvano (1895). Па навэле Альфонса Кара (Alphonse Karr).
• Zanetto (1896)
• «Касач» (Iris) (1898)
• «Маскі» (Le maschere) (1901)
• Amica (1905)
• Isabeau (1911)
• «Парызіна» (Parisina) (1913). Па аднайменнай паэме Байрана
• «Жаваранак» (Lodoletta) (1917). Па рамане «Два маленькія драўляныя чаравічкі» Марыі Луізы Раме (Marie Louise de la Ramee)
• Si (1919) — аперэта
• «Маленькі Марат» (Il piccolo Marat) (1921)
• Pinotta (1932), перапрацоўка кантаты In filanda (1881)
• «Нерон» (Nerone) (1935). Па п’есе П’етра Коса (Pietro Cossa)
Remove ads

Зноскі

1. Pietro Mascagni // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Pietro Mascagni // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Масканьи Пьетро // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

5. Масканьи Пьетро // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

6. Find a Grave — 1996.

7. Grove Music OnlineOUP. — doi:10.1093/GMO/9781561592630.ARTICLE.46491 Праверана 21 сакавіка 2020.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads