РИА Новости

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Расійскае агенцтва міжнароднай інфармацыі «РИА Новости» (бел.: «РІА Навіны») — былая медыягрупа і адно з найбуйнейшых інфармацыйных агенцтваў свету са штаб-кватэрай у Маскве. Галоўнымі прынцыпамі сваёй дзейнасці РІА Навіны называла «аператыўнасць, аб’ектыўнасць, незалежнасць ад палітычнай кан’юнктуры»[2].

Хуткія факты РИА Новости, Краіна ...

Медыягрупа і агенцтва РІА Навіны былі расфарміраваны Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна «Аб некаторых мерах па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі»[3] ад 9 снежня 2013 года. Паводле ўказу, замест ліквідаванага РІА Навіны створана Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва «Россия сегодня» (бел.: «Расія сёння»)[4][5][6].

Апроч аднайменнага агенцтва, у склад РІА Навіны ўваходзіла Расійскае агенцтва прававой і судовай інфармацыі (РАПСІ)[7], Агенцтва спартыўных навін «Р-Спорт»[8], Агенцтва эканамічнай інфармацыі «ПРАЙМ»[9][10], Рэйтынгавае агенцтва «РИА Рейтинг» (бел.: «РІА Рэйтынг»)[11], Расійскае інфармацыйнае агенцтва навукі і тэхналогій «РИА Наука» (бел.: «РІА Навука»)[12], Выдавецкі дом «Маскоўскія навіны»[2], сетка медыяцэнтраў у Расіі і за мяжой, а таксама больш за 40 інтэрнэт-рэсурсаў на 22 мовах з сукупнай аўдыторыяй на момант ліквідацыі звыш 20 млн унікальных наведвальнікаў у месяц[2].

Галоўны рэдактар РІА Навіны на момант ліквідацыі — Святлана Міранюк[13], якая кіравала агенцтвам з 2003 года.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads