Раённы аддзел унутраных спраў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раённы аддзел унутраных спраў (РАУС) — тэрытарыяльны орган унутраных спраў раённых выканаўчых камітэтаў ці мясцовых адміністрацый у Беларусі[1]. У Мінску дзейнічаюць раённыя ўпраўленні ўнутраных спраў (скарочана РУУС).
Раённыя аддзелы ўнутраных спраў маюць пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і са сваім найменнем[1].
У раёнах (раёнах у гарадах) кіраўніцтва органамі ўнутраных спраў ажыццяўляецца начальнікам аддзела ўнутраных спраў раённага выканаўчага камітэта (мясцовай адміністрацыі). Начальнікі аддзелаў унутраных спраў назначаюцца на пасаду і вызваляюцца ад пасады Міністрам унутраных спраў[1].
У структуру раённых аддзелаў унутраных спраў таксама ўваходзяць крымінальная міліцыя, міліцыя грамадскай бяспекі, падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў[1].
Remove ads
Зноскі
- «Об органах внутренних дел Республики Беларусь» – тематические подборки НПА на Pravo.by (руск.). pravo.by. Праверана 6 мая 2024.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads