РСБ-Груп

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«РСБ-Груп» альбо «Расійскія сістэмы бяспекі»[2] (руск.: Российские системы безопасности) — расійская прыватная ваенная кампанія, якая аказвае свае паслугі ў зонах вядзення баявых дзеянняў, высокай тэрарыстычная пагрозы, а таксама ў пірацкіх раёнах Індыйскага і Атлантычнага акіянаў.

Хуткія факты РСБ-груп, Тып ...

З 2022 года кампанія знаходзіцца пад санкцыямі Канады і ЗША[3].

Remove ads

Дзейнасць

Кампанія займаецца:

  • ваенным кансультаваннем;
  • прававым і юрыдычным забеспячэннем;
  • канкурэнтнай разведкай і аналітыкай;
  • навучаннем і правядзеннем курсаў для супрацоўнікаў ахоўных і ваенных падраздзяленняў;
  • узброенай аховай і абаронай марскіх грамадзянскіх судоў ад марскіх піратаў у Адэнскім, Гвінейскім заліве, Малакскім праліве і г. д.

Удзел

Супрацоўнікі кампаніі «РСБ-Груп» удзельнічалі ў размініраванні аднаго з найбуйнейшых цэментных заводаў Лівіі ў Бенгазі кампаніі Libyan Cement Company. Сума кантракту па звестках сродкаў масавай інфармацыі склала 10 млн долараў[4].

Паводле звестак ААН, падчас лівійскага канфлікту яе спецыялісты меркавана ажыццяўлялі абслугоўванне і рамонт ваеннай авіяцыі арміі фельдмаршала Халіфы Хафтара[5].

У жніўні 2020 года супрацоўнікі кампаніі адбілі напад на лівійскае пасольства ў Мінску[6]. Пазней яны ўступілі ў канфлікт з дыпмісіяй і нават самі спрабавалі яе захапіць[7].

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads