Раберту Фірміну

бразільскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Раберту Фірміну
Remove ads

Рабе́рту Фірмі́ну Барбо́за ды Аліве́йра[3] або Раберта Фірміна (парт.: Roberto Firmino Barbosa de Oliveira; нар. 2 кастрычніка 1991, Масеё, Бразілія) — бразільскі футбаліст, атакуючы паўабаронца саудаўскага клуба «Аль-Ахлі» з Джыды. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2014—2021).

Хуткія факты Раберту Фірміну, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Сваю кар’еру Раберту пачаў у клубе «Фігейрэнсі», дзе яго заўважылі прадстаўнікі нямецкага «Гофенгайма». За нямецкі клуб бразілец дэбютаваў 26 лютага 2011 года ў хатнім паядынку 24-га туру супраць «Майнца», які скончыўся паражэннем з лікам 1:2. Бразілец выйшаў на пляцоўку на 75-й хвіліне, замяніўшы Себасцьяна Рудзі.

У лістападзе 2011 года ігрок быў выключаны з асноўнай каманды клуба[4], аднак пазней быў вернуты ў склад. 27 сакавіка 2014 года Раберту падпісаў новы трохгадовы кантракт з клубам[5].

24 чэрвеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Фірміну ў англійскі «Ліверпул». Сума трансферу склала 25 млн еўра, што стала адным з найдаражэйшых пераходаў у гісторыі Бундэслігі[6].

У сакавіку 2023 года «Ліверпул» абвясціў, што Фірміну пакіне клуб па заканчэнні сезона 2022/23 у якасці свабоднага агента. У ліпені 2023 года нападнік падпісаў трохгадовы кантракт з саудаўскім «Аль-Ахлі».

Remove ads

Дасягненні

«Ліверпул»

Зборная Бразіліі:

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads