Рабінзон Круза

раман Даніэля Дэфо From Wikipedia, the free encyclopedia

Рабінзон Круза
Remove ads

«Рабінзо́н Кру́за» (англ.: Robinson Crusoe, ˌrɒbɪnsən ˈkruːsoʊ) — раман Даніэля Дэфо, апублікаваны 25 красавіка 1719. Першае выданне было выдадзенае пад назвай «Жыццё і дзіўна незвычайныя прыгоды Рабінзона Круза, марахода з Ёрка; які пражыў дваццаць і восем гадоў у самоце на ненаселеным востраве ля ўзбярэжжа Амерыкі, ля вусця ракі Арынока; выкінуты на бераг падчас караблекрушэння, у якім загінулі ўсе, акрамя яго; з выкладаннем ягонага дзіўнага вызвалення піратамі» (англ.: The Life and Strange Surprizing Adventures of Robinson Crusoe, of York, Mariner: Who lived Eight and Twenty Years, all alone in an un-inhabited Island on the Coast of America, near the Mouth of the Great River of Oroonoque; Having been cast on Shore by Shipwreck, wherein all the Men perished but himself. With An Account how he was at last as strangely deliver'd by Pirates) і прадстаўляла аўтарам самога Рабінзона Круза. Насамрэч прататыпам галоўнаму герою быў рэальны марак з Шатландыі Аляксандр Селькірк, які правёў на ненаселеным востраве ў Ціхім акіяне чатыры гады.

Хуткія факты Рабінзон Круза, Жанр ...

Кніга займела вялікі поспех у літаратурным свеце; яе часта называюць пачынальніцай жанру «рэалістычная літаратура». Да канца 1719 года «Рабінзон Круза» быў перавыдадзены чатыры разы, і да цяперашняга часу з’яўляецца адной з найбольш выдаваных кніг у гісторыі. Акрамя шматлікіх працягаў, гісторыя Рабінзона Круза адаптаваная для сцэнічнага, кіна- і тэлемастацтва.

Даніэль Дэфо стварыў і працягі прыгод Рабінзона Круза пад назовамі «Далейшыя прыгоды Рабінзона Круза» (1719) і «Сур’ёзныя разважанні Рабінзона Круза» (1720).

Remove ads

Пераклад на беларускую мову

У 1976 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» пабачыла свет выданне «Рабінзона Круза» па-беларуску, у перакладзе Алены Васілевіч[2]. Аднак гэты пераклад быў зроблены не з арыгіналу, а з вольнага перакладу Карнея Чукоўскага на рускую мову[3].

Зноскі

  1. ISFDB — 1995. Праверана 21 красавіка 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2629164'></a>
  2. Дэфо Д. Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза. Мн.: Маст. літ., 1976. — 216 с.
  3. Дэфо Д. Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза. Мн.: Маст. літ., 1976. — С. 6. — 216 с.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads