Равіга (правінцыя)
правінцыя ў рэгіёне Венета, Італія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Равіга (італ.: Provincia di Rovigo, вен.: Provincia de Rovigo) — правінцыя ў Італіі, у вобласці Венецыя. Адміністрацыйны цэнтр — горад Равіга. Плошча — 1789 км², насельніцтва — 244 062 чалавекі (2014).
На поўначы мяжуе з правінцыямі Верона, Падуя і Венецыя, на поўдні з правінцыяй Ферара, на захадзе з правінцыяй Мантуя і на ўсходзе з Адрыятычным морам. Равіга размешчана на раўніннай мясцовасці з перападамі вышынь ад −2 да 15 метраў.
Паўночная мяжа правінцыі праходзіць па рацэ Адыджэ ад Бадыя-Палезінэ да мора, выключаючы тэрыторыю камуны Кавардзерэ (правінцыя Венецыя); паўднёвая мяжа праходзіць па рацэ По ад камуны Мелара да мора. Правінцыя захоплівае ўсю дэльту ракі і мяжа ідзе ад дэльты па канале По-ды-Гора.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads