Рагазнянскае

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рагазня́нскае, Збунінскае — возера ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі ў басейне ракі Серадовая рэчка. Размяшчаецца ў 30 км на поўдзень ад Брэста, у 3,5 км на захад ад вёскі Рагозна. Уваходзіць у склад Брэсцкіх азёр.

Хуткія факты Рагазнянскае, Морфаметрыя ...

Плошча возера складае 0,43 км². Найбольшая глыбіня 5,8 м, сярэдняя 2,62[2] м. Даўжыня возера 1,1 (0,97[2]) км. Найбольшая шырыня 0,5 (0,72[2]) км. Даўжыня берагавой лініі возера складае 3,3 (3,4[2]) км, плошча вадазбору 3 км². Аб’ем вады ў возеры 0,85 (1,05[2]) млн м³.

Катлавіна возера суфазійна-карставага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню 3—4 метры, парослыя лесам. На поўначы і ўсходзе возера акаймаванае дзюнамі. Катлавіна складаецца з двух плёсаў.

Берагі возера высокія, на захадзе — сплавінныя. Дно плоскае, высланае пясчанымі і глеістымі адкладамі. Зона мелкаводдзя мае шырыню да 100 метраў. Возера зарастае ўздоўж берагоў. Рагазнянскае злучанае канавай з возерам Белым. З возера выцякае ручай у Серадовую рэчку.

Возера размяшчаецца ў межах курортнай зоны «Белае». На беразе возера пабудаваны санаторый «Бярэсце».

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads