Рагачоўскі настаўніцкі інстытут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рагачоўскі настаўніцкі інстытут — вышэйшая навучальная ўстанова ў Рагачове ў 1936—1941 і 1944 гадах, рыхтаваў настаўнікаў 5-7-х класаў для агульнаадукацыйных школ[1].
Гісторыя
У 1936 годзе на базе педагагічнага тэхнікума быў адкрыты 2-х гадавы настаўніцкі інстытут з двума факультэтамі: рускай і беларускай моў і гісторыі[2]. У 1938 годзе ў настаўніцкім інстытуце вучыліся 874 студэнта[3]. У 1941 інстытут аб’яўляе набор на літаратурны факультэт[4]. У часы Другой сусветнай вайны быў закрыты. Аднавіў сваю працу 15 сакавіка 1944 года. Аднак у сувязі з тым, што навучальны корпус інстытута быў разбураны ў ходзе баявых дзеянняў, заняткі на трох аддзяленнях: мовы і літаратуры, фізіка-матэматычным і гісторыка-геаграфічным — пачаліся ў Мазыры[5]. Праз невялікі прамежак часу ён быў перайменаваны ў Мазырскі настаўніцкі інстытут.
Remove ads
Дырэктары
- (1936—1938) — Дзяменцій Пятровіч Кардаш[6]
- (1938—1941) — Ануфрый Сцяпанавіч Нікіцін[7]
Зноскі
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2021. Праверана 3 чэрвеня 2021.
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2022. Праверана 3 чэрвеня 2021.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads