Ражэр дэ Флор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ражэр дэ Флор
Remove ads

Ражэр дэ Флор (Roger de Flor) ці Рутгер фон Блюм (Rutger von Blum; 1267[4], Брындызі — 30 красавіка 1305[4]) — сярэднявечны кандацьер, мараход і шукальнік прыгод на сіцылійскай і візантыйскай службе. Апісанне яго жыцця склаў каталонец Рамон Мунтаньер, які служыў пад яго кіраўніцтвам; яно лягло ў грунт знакамітага каталанскага рамана «Цірант Белы».

Хуткія факты Ражэр дэ Флор, Імя пры нараджэнні ...

Рутгер нарадзіўся ў Брындызі у сям’і немца-сакольнічага на службе ў сіцылійскіх уладцаў дынастыі Штаўфенаў. З 8 гадоў плаваў на галеры тампліераў, з часам уступіў у іх ордэн і камандаваў караблём. У час аблогі Акры мамелюкамі (1291) быў заўважаны за вымагальніцтвам маёмасці ў абложаных, за гэта быў выняты з ордэна і абвешчаны адрачэнцам царквы.

Далей след Ражэра выяўляецца ў Генуі, дзе на пазыковыя грошы ён набыў уласнае судна і пачаў зарабляць на жыццё пірацтвам. Сіцылійскі кароль Фрыдрых вырашыў скарыстацца ваенна-марскім досведам Ражэра і прыняў яго на сваю службу ў якасці флатаводца. Ён прымаў актыўны ўдзел у войнах Фрыдрыха з Неапалем, пакуль Кальтабелотцкі мір (1302) не пакінуў Ражэра і яго іспанскіх наймітаў (альмагавараў) без справы.

У 1303 годзе Ражэр і яго каталанская дружына па запрашэнні імператара Андроніка II прыбылі ў Канстанцінопаль, каб супрацівіцца пасоўванню асманаў на захад. Па гэтым выпадку яму была дадзена ў жонкі пляменніца імператара (дачка Івана Асеня III), а сам ён быў ганараваны тытулам вялікага дукса (а потым і кесара). У 1304 годзе каталонцы паспяхова дзеялі супраць туркаў у Малой Азіі, адваяваўшы шэраг згубленых Візантыяй гарадоў.

Ваенныя поспехі Рож ёра ўстрывожылі яго зласліўцаў (перадусім, з ліку ўплывовых пры імператарскім двары генуэзцаў), якія паспяшаліся звінаваціць яго ў драпежніцтве ў адносінах да мірных жыхароў і намеры самастойна кіраваць адваяванымі землямі. Імператар вярнуў каталонскую дружыну ў Каліўпаль, але разплаціцца з Ражэрам не захацеў ці не змог.

Падчас знаходжання ў Галіпалі Рожер узмацніў сваё войска за кошт падмацаванняў з Балкан, але апынуўся зацягнуты ў вір прыдворных інтрыг. Малады Міхаіл IX прывабіў каталанскую дружыну ў Адрыянопаль, дзе Ражэр і яго людзі былі выразаны наймітамі аланамі. У адплату прыхільнікі Ражэра паднялі мяцеж супраць імператара і занялі не толькі Фесалію, але і сумежныя вобласці.

Remove ads

Зноскі

  1. Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 13 жніўня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q423048'></a>
  2. Roger de Flor // MAK
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q105192847'></a>
  3. Roger de Flor // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  4. Bibliothèque nationale de France: open data platform — 2011.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads