Разбойнікі (п’еса)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Разбойнікі (п’еса)
Remove ads

Разбойнікі (ням.: Die Räuber) — першая драма Фрыдрыха Шылера, напісаная ў 1781 годзе. З'яўляецца яскравым узорам шцюрмерскай драматургіі. Прэм'ера «Разбойнікаў» адбылася 13 студзеня 1782 года ў Мангайме, Германія. Яна была напісана ў перыяд заняпаду нямецкага літаратурнага кірунку буры і націску і разглядалася некаторымі даследчыкамі, літаратурным творам, які паўплываў на развіццё еўрапейскай меладрамы. П'еса шакіравала мангеймскую публіку. У гэту ж ноч пастанова драмы Шылера стала сенсацыяй.

Хуткія факты Разбойнікі, Жанр ...
Remove ads

Крыніцы

Сюжэт «Разбойнікаў» быў падказаны Шылеру аповесцю Шубарта «Да гісторыі чалавечага сэрца» (ням. Zur Geschichte des menschlichen Herzens, 1775). У Шубарта таксама выяўленыя два браты: старэйшы, Карл, вядзе развязаны вобраз жыцця, але пры гэтым з'яўляецца высакародным і сумленным юнаком, малодшы, Вільгельм, — крывадушны і разважлівы злодзей, які носіць маску дабрадзейнасці. Карл просіць айца дараваць яму яго правіны, але Вільгельм хавае яго лісты і тым самым выганяе старэйшага брата з дому. У далейшым Карл выратоўвае бацьку ад нападу разбойнікаў, які падстроіў Вільгельм, каб завалодаць бацькоўскай спадчынай.

Калі за аснову сюжэта драмы Шылер браў аповесць свайго старэйшага сучасніка, то вобраз разбойніка Моора і яго шайкі быў падказаны драматургу англійскімі народнымі баладамі аб дабрачынным разбойніке Робін Гудзе, дзе той выступае як народны мсцівец за несправядлівасці вышэйшых класаў, як член маламожных і вораг несправядлівых кіраўнікоў, карыслівых папоў і багацеяў.

Remove ads

Сюжэт

З першых сцэн драмы ўзнікае востры драматычны канфлікт. Франц Моор робіць падседы супраць свайго брата Карла, дабіваючыся таго, каб айцец адмовіў яму ў спадчыне. Карл Моор бачыць у гэтым новае праяўленне несправядлівасці, наогул пануючай у свеце, і калі раней ён толькі абураўся фактам існавання зла, то зараз паўстае супраць усяго чалавечага ўпарадкавання, — ён становіцца завадатарам разбойніцкай шайкі. У той час як адзін брат, Франц, пайшоў па шляху злачынства дзеля дасягення сваіх эгаістычных мэтаў, другі брат, Карл, таксама стаўшы на злачынны шлях, кіруецца не прагай уласнай адплаты, а жаданнем здзейсніць сацыяльную помсту ў дачыненні да ўсіх прыгнятальнікаў.

Варажба паміж братамі ўдасканальваецца іх спаборніцтвам у каханні да прыгожай Амаліі, якая кахае Карла, нягледзячы на ўсе наветы Франца, які імкнецца заваяваць яе прыхільнасць. Франц даходзіць у сваёй злачыннасці да таго, што хоча замарыць бацьку голадам.

Імкліва развіваючыяся падзеі завяршаюцца фіналам, у якім загінае Франц, Амалія, старык Моор (бацька двух братоў), а Карл выракаецца ад свайго бунту.

Remove ads

Пераклад на беларускую

«Разбойнікі» былі перакладезныя на беларускую мову Піменам Панчанкам.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads