Разведвальная супольнасць ЗША
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Разведвальная супольнасць Злучаных Штатаў, РС (англ.: United States Intelligence Community, IC) — зборны тэрмін для абазначэння 17 асобных урадавых устаноў ЗША, перад якімі стаіць задача збору інфармацыі і вядзення разведвальнай дзейнасці. Разведсупольнасць уяўляе сабой дарадчы орган для каардынацыі разведвальных дзеянняў асобных устаноў выканаўчай улады, якія збіраюць тэхнічнымі і агентурнымі сродкамі інфармацыю для абароны нацыянальнай бяспекі.
РС заснавана урадавым распараджэннем № 12333, падпісаным 4 снежня 1981 года прэзідэнтам Р. Рэйганам[2].
Remove ads
Прызначэнне
Паводле ўрадавага распараджэння № 12333[3], РС ЗША мае шэсць асноўных мэт:
- Збор інфармацыі, неабходнай для прэзідэнта, Савета нацыянальнай бяспекі, Дзяржаўнага сакратара, міністра абароны і іншых службовых асоб выканаўчай улады для выканання імі сваіх абавязкаў;
- Арганізацыя і развіццё разведкі;
- Збор інфармацыі, якая тычыцца правядзення мерапрыемстваў па абароне нацыянальнай бяспекі, разведвальнай дзейнасці накіраванай супраць краіны, дзеянняў міжнароднага тэрарызму і/або наркотыкаў, а таксама іншых варожых дзеянняў, накіраваных супраць ЗША з боку замежных дзяржаў, арганізацый, асоб і іх агентаў;
- Спецыяльныя мерапрыемствы (вызначаецца як мерапрыемствы, якія праводзяцца ў падтрымку знешнепалітычных задач за мяжой, што плануюцца і ажыццяўляюцца там, дзе «роля ўрада Злучаных Штатаў не з’яўляецца відавочнай або публічна не прызнаная», а таксама функцыі для падтрымкі такіх відаў дзейнасці, але якія не прызначаныя для ўплыву на палітычныя працэсы, грамадскую думку, палітыку ці сродкі масавай інфармацыі і не ўключаюць у сябе дыпламатычную дзейнасць, збор і падрыхтоўку разведвальнай або звязаных з ёй дапаможных функцый);
- Кіраўніцтва і падтрымка дзейнасці разведкі ў ЗША і за мяжой, неабходнай для выканання зацверджаных мерапрыемстваў;
- Іншая разведвальная дзейнасць, якую час ад часу прэзідэнт можа накіроўваць.
Remove ads
Службы і агенцтвы
Разведсупольнасць уключае ў сябе 17 асноўных разведвальных службаў (таксама званых членамі разведсупольнасці ЗША). ЦРУ з’яўляецца асноўнай незалежнай ад іншых міністэрстваў і ведамстваў службай палітычнай разведкі ўрада. Астатнія 16 членаў разведсупольнасці ўваходзяць у склад розных федэральных міністэрстваў і ведамстваў.
Разведвальную супольнасць узначальвае дырэктар Нацыянальнай разведкі (адначасова з’яўляецца саветнікам прэзідэнта па разведцы). Яго апарат — частка супольнасці, але ўяўляе сабой адміністрацыйную, а не разведвальную структуру[4].
- ЦРУ
- Дзяржаўны дэпартамент
- Бюро разведкі і даследаванняў
- Дыпламатычная служба бяспекі
- Міністэрства фінансаў
- Упраўленне контртэрарыстычнай і фінансавай разведкі
- Міністэрства абароны
- Разведвальнае ўпраўленне Міністэрства абароны (РУМА)
- Агенцтва нацыянальнай бяспекі (АНБ)
- Разведвальнае ўпраўленне арміі
- Разведвальнае ўпраўленне ВПС
- Разведвальнае ўпраўленне ВМС
- Разведвальнае ўпраўленне КМП
- Нацыянальнае агенцтва геапрасторавай разведкі
- Нацыянальнае ўпраўленне ваенна-касмічнай разведкі
- Міністэрства энергетыкі
- Упраўленне разведкі і контрразведкі
- Міністэрства ўнутранай бяспекі
- Упраўленне разведкі і аналізу
- Разведвальнае ўпраўленне берагавой аховы
- Міністэрства юстыцыі
- ФБР
- Упраўленне па барацьбе з наркотыкамі
Remove ads
Дырэктар Нацыянальнай разведкі
Да 2005 года, разведвальную супольнасць узначальваў дырэктар ЦРУ, пасада якога афіцыйна была Дырэктар Цэнтральнай разведкі. З 21.04.2005 года супольнасць узначальвае Дырэктар Нацыянальнай разведкі, які з’яўляецца саветнікам прэзідэнта ЗША па пытаннях разведкі і саветнікам па разведцы ў Савеце нацыянальнай бяспекі. У яго кампетэнцыю ўваходзяць абавязкі па каардынацыі дзеянняў розных ведамстваў, якія ўваходзяць у разведвальную супольнасць; абавязкі па кіраванні ЦРУ перайшлі да асобна створанай пасады.
У штат дырэктара Нацыянальнай разведкі ўваходзіць Упраўленне дырэктара Нацыянальнай разведкі, намеснікі па зборы інфармацыі, намеснік па аналізе інфармацыі і дырэктар па персаналу; таксама яму падпарадкоўваецца дырэктар ЦРУ.
Дырэктару забаронена наўпрост умешвацца ў работу Міністэрства абароны, Агенцтва нацыянальнай бяспекі і іншых службаў, якія ўваходзяць у супольнасць; яго задача складаецца ў абагульненні інфармацыі. Кіраванне асобнымі ведамствамі супольнасці ажыццяўляецца іх начальнікамі, якія даюць справаздачу перад прэзідэнтам.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads