Раздавім фашысцкую гадзіну
савецкая агітацыйнае выданне ў часе Другой сусветнай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Разда́вім фашы́сцкую га́дзіну» — сатырычнае савецкае выданне для партызан і насельніцтва Беларусі ў час Другой сусветнай вайны.
Выдавалася з ліпеня 1941 года да мая 1945 года (да сакавіка 1942 года агітацыйны плакат на рускай мове — руск.: «Раздавим фашистскую гадину»). З сакавіка 1942 года газета-плакат, пазней — сатырычны часопіс ЦК КП(б)Б. Спачатку выдаваўся ў Гомелі, потым у прыфрантавой паласе, у Маскве, у Навабеліцы, Мінску. Выданне змяшчала фельетоны, памфлеты, літаратурныя творы, карыкатуры, якія высмейвалі нацысцкіх дзеячаў і войска, заклікалі да барацьбы з ворагам.
У выданні друкаваліся творы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Анатоля Астрэйкі, Петруся Броўкі, Янкі Брыля, Кандрата Крапівы, Кузьмы Чорнага, Івана Ахрэмчыка, Л. Брадатага, Анатоля Волкава[1] і іншых пісьменнікаў і мастакоў.
Са снежня 1945 года выданне пачало выходзіць як сатырычна-гумарыстычны часопіс «Вожык»
Remove ads
Зноскі
- Волков и «Вожык»(недаступная спасылка) // Газета «Рэспубліка», № 81 (5496). Пятница, 04 мая 2012 г. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads