Раймандс Паўлс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Раймандс Паўлс
Remove ads

Раймандс Паўлс (лат.: Raimonds Pauls; нар. 12 студзеня 1936(1936-01-12)[1][2], Рыга) — латышскі кампазітар, піяніст, дырыжор, дзяржаўны дзеяч. Народны артыст Латвіі (1976). Народны артыст СССР (1985). Ганаровы член Латвійскай АН.

Хуткія факты Райманд Паўлс, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Латвійскую кансерваторыю па класе фартэпіяна (1958; кампазіцыі вучыўся ў Я. Іванова, 1962—65), у 1979—83 выкладаў у гэтай кансерваторыі. Лаўрэат 1-га Усесаюзнага конкурсу маладых кампазітараў (1961). 3 1964 мастацкі кіраўнік Рыжскага эстраднага аркесгра, з 1972 вакальна-інсгрументальных ансамбляў «Мода», «Рэмікс», дзіцячага «Зязюлька». 3 1982 галоўны рэдактар музычных перадач і кіраўнік джаз-аркестра Латвійскага радыё, старшыня Дзяржаўнага камітэта Латвіі па культуры. 3 1988 міністр культуры Латвіі, з 1993 саветнік прэзідэнта Латвіі па пытаннях культуры і мастацтва. У 1998—2000 старшыня Новай партыі. Балаціраваўся на пасаду прэзідэнта ў 1999 годзе.

Аўтар 6 мюзіклаў, у т.л. «Сястра Кэры», «Шэрлак Холмс» (паст. абодва 1979), «Лясны лебедзь» (1995), зінгашпіля «Вялікая ўдача» (паст. 1977), 4 балетаў, у т.л. «Кубінскія мелодыі» (паст. 1963), балетных мініяцюр, эстраднай музыкі і папулярных песень (больш як 350), джазавых кампазіцый, адметных пераўтварэннем інтанацый латышскага фальклору, музыкі для тэатра і кіно, апрацовак народных песень і інш. Асаблівую вядомасць кампазітару прынеслі песні «Лісце жоўтае», «Мільён пунсовых руж», «Без мяне» і інш.[3] Прэзідэнт акцыянернага таварыства «Музычны цэнтр «Вернісаж».

Remove ads

Прэміі і ўзнагароды

Дзяржаўная прэмія Латвіі (1977).

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads